Шарлот Канстанс Вальстрэм (; ) — шведская мастачка.
Біяграфія Нарадзілася на тэрыторыі парафіі Сверта, у шведскай правінцыі Сёдэрманланд. Яна была дачкой Андэрса Вальстрэма і Караліны Сетэрберг. Вучылася ў Каралеўскай акадэміі свабодных мастацтваў у Стакгольме.
У 1885 годзе Вальстрэм дзякуючы стыпендыі наведала Парыж, Брэтань, а пасля — Германію, Нідэрланды і Бельгію. У 1889 годзе яна пражыла некаторы час у калоніі мастакоў у Барбізоне. Работы Вальстрэм былі прадстаўлены на Сусветнай Калумбаўскай выставе 1893 года ў Палацы прыгожых мастацтваў у Чыкага (штат Ілінойс, ЗША). У 1904 годзе яна была ўзнагароджана бронзавым медалём на Сусветнай выставе ў Сэнт-Луісе (штат Місуры, ЗША), прымеркаванай да стагоддзя Луізіянскай куплі. Вальстрэм памерла ў 1924 годзе ў Стакгольме і была пахавана на гарадскіх могілках Нара беграўнінгсплатсен.
Сярод яе работ вылучаюцца пейзажы, у асноўным з відамі правінцыі Сконэ. Творчасць Вальстрэм прадстаўлена ў Гётэбаргскім мастацкім музеі і Нацыянальным музеі Швецыі ў Стакгольме, а таксама ў музеях Эстэргётланда, Мальме, Эстэрсунда і Эрэбру.
Галерэя
Крыніцы
Катэгорыя:Жанчыны Швецыі