Vivente rege () — лацінскае паняцце, датычнае выбараў і каранацыі наступнага караля, якія праводзіліся пры жыцці ўладарнага караля. У выпадку выбараў на імператарскі сталец часам называюць выбарамі vivente imperatore (пры жыцці імператара). Звычайна яны праводзіліся па просьбе самога ўладара, які імкнуўся забяспечыць пераемнасць пазіцыі (successio) для сваіх нашчадкаў.
У Францыі пасля 987 года паслядоўна ўжываная сістэма выбараў vivente rege прывяла да пераўтварэння выбарнай манархіі ў спадчынную: пераемнасць сына кіруючага караля стала проста відавочнай і традыцыйнай.
У Германскай імперыі імператары з дынастый Саксонскай, Салічнай, Гогенштаўфенаў, Люксембургаў і Габсбургаў некалькі разоў выкарыстоўвалі практыку абрання vivente rege (імператара). Паколькі абранне vivente rege ўмацоўвала становішча дынастыі ў палітычнай сістэме Святой Рымскай імперыі і магло прывесці да ўвядзення спадчыннай манархіі, яно было забаронена Залатой булай Карла IV і Вестфальскім мірным дагаворам. Забарона не выконвалася, але нямецкія князі рашуча выступалі супраць любых планаў увядзення спадчыннай пераемнасці трона.
У Польшчы, пасля смерці Уладзіслава III Варнскага, каралі абіраліся на шляхецкіх з’ездах. Было вырашана, што выбары павінны праводзіцца пасля смерці папярэдняга ўладара на сходзе, у якім мог удзельнічаць кожны шляхціц. Падчас вальнага сойма Польскага каралеўства ў Пётркаве 18 снежня 1529 года кароль Жыгімонт I Стары і каралева Бона пераканалі дэпутатаў і сенатараў абраць свайго сына, Жыгімонта Аўгуста, каралём Польшчы, пакуль яго бацька быў яшчэ жывы. 20 лютага 1530 года Жыгімонт Аўгуст быў каранаваны ў Вавельскім замку прымасам Польшчы Янам Ласкім і фармальна стаў суправіцелем свайго бацькі. Гэты метад вызначэння пераемнасці выклікаў жорсткую апазіцыю з боку значнай часткі шляхты і сенатараў, таму падчас каранацыйнага сейма Жыгімонт Стары павінен быў яшчэ раз пацвердзіць, каб выбары пераемніка Жыгімонта Аўгуста праводзіліся па традыцыйных правілах.
Генрыкавы артыкулы ў пункце 1 забаранялі абранаму ўладару прызначаць, выбіраць або выбіраць якім-небудзь чынам або ў якой-небудзь форме караля дзяржавы, нашага пераемніка.
Бліжэй да канца праўлення Яна Казіміра ў сітуацыі, калі кароль не хацеў правіць і працягвалася вайна, яго жонка, каралева Луіза Марыя Ганзага, прапанавала абраць яму наступніка vivente rege. Аднак спрэчкі наконт кандыдата на пераемніка (нягледзячы на абвешчаную свабоду выбару, двор таемна пераконваў магнатаў падпісаць пункты, якія выключалі з гонкі мясцовых кандыдатаў) прывялі да выбуху рокашу Любамірскіх і канчатковага адхілення рэформы ў 1666 годзе.
У лістападзе 1790 года павятовыя соймікі, абіраючы новых паслоў на Вялікі сойм, збольшага пагадзіліся з абраннем Фрыдрыха Аўгуста vivente rege, у той жа час у цэлым адхіліўшы ідэю спадчыннага тронаБаланс, абапёрты на не заўсёды поўных і дакладных дадзеных, выглядаў наступным чынам: на 55 соймікаў адрута супраць спадчыннаму трону выказвалася 14 (…), у абарону вольнай элекцыі без простай атакі на перадачу ў спадчыну стальца выказаліся 22 соймікі (…) адкрыта за дзядзічанне кароны асмелілася выступіць 9 соймікаў (…) маўчанне ў справе выбары паміж выбарамі і спадчыннасцю трону захавала 10 соймікаў (…) нават згода на элекцыю vivente rege небыла наогул безумоўнай, звязвалі яе з небяспекай ранейшага заканчэння працаў над формай кіравання, прыняцця Віцінам пактаў канвента і адсылцы спраў паўторна да ваяводстваў, калі б Фрыдэрык Аўгуст III не прыняў кароны. Zofia Zielińska, «O sukcesyi tronu w Polszcze» 1787—1790 s.218n. . Канстытуцыя 3 мая ўвяла выбарны сталец па сямейнай прыкмеце. З прычыны адсутнасці мужчынскіх нашчадкаў курфюрста пераемнікам павінен быў стаць яго зяць са згоды сабраных саслоўяў, а яго дачка павінна была быць абраная (…) , захоўваючы пры гэтым права нацыі, без якіх-небудзь далейшых абмяркаванняў, абіраць на трон другі дом пасля згасання першага (артыкул VII). Папраўкі да Канстытуцыі павінны былі разглядацца кожныя 25 гадоў (артыкул VI). У лютым 1792 года павятовыя соймікі пераважнай большасцю галасоў падтрымалі Канстытуцыю.
Крыніцы
Літаратура J. Baszkiewicz, Historia Francji, Wrocław, 1999. J. Krasuski, Historia Niemiec, Wrocław, 2002. M. Markiewicz, Historia Polski 1492—1795, Kraków, 2007.
Катэгорыя:Права Рэчы Паспалітай