Ірына Уладзіміраўна Ігнацюк () — беларуская выканаўца гітарнай музыкі. Выпускніца Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (званне канцэртнага выканаўцы на класічнай гітары). Выступае ў стылі поп-данс з элементамі іспанскай, азіяцкай, арабскай, лацінаамерыканскай музыкі.
Біяграфія і творчасць Гітару ўпершыню ўзяла ў рукі ва ўзросце сямі гадоў. Музыцы навучалася ў Мінскай музычнай школе па класе гітары. Вучылася ў сярэдняй школе № 20 (сёння гімназія № 8), дзе яе бацька выкладаў урокі музыкі і спеваў. Першую гітару ёй купіў бацька ў краме «Музыка», якая знаходзіцца акурат побач са школай. Пасля школы скончыла Мінскае музычнае вучылішча імя Глінкі (клас гітары).
Скончыла Беларускую Дзяржаўную акадэмію музыкі, атрымаўшы дыплом бакалаўра і канцэртнага выканаўцы на класічнай гітары. Апроч гітары авалодала асновамі тэорыі музыкі і вакалу, дырыжыравання аркестрам і ігры на фартэпіяна.
Нягледзячы на тое, што адукацыю атрымлівала асабліва акадэмічную, з ранніх гадоў прыцягвала музыка эстрадная (джаз, блюз, рок, поп, рэгі) і творчасць яе мэтраў: Сантана, Гэры Мур, Пака Дэ Лусія, Ал ды Меола, Майк Олдфілд.
Дэбютавала на «Славянскім базары». Прымала ўдзел у фестывалі «На скрыжаваннях Еўропы», фестывалі «Рыга-Юрмала-транзіт-Галівуд», у «Песне года Беларусі», «Славянскім базары 2005».
На міжнародным аўтамабільным салоне з’яўлялася тварам кампаніі Mercedes-Benz (аўтамабільны дом Энергія Гмбх). Пераможца праекта «Top-50 прыгожых і паспяховых людзей Мінска 2007».
Выступала з канцэртамі ў Іспаніі, Аўстрыі, Латвіі, Літве, Расіі, Казахстане, Кіпры, Германіі, Японіі.
На музычным фестывалі «На скрыжаваннях Еўропы» прымала ўдзел у сумесным музычным праекце з арабскімі барабаншчыкамі (Dr. Show). Прымала ўдзел у канцэртах гурта «ВІА Гра», Ігара Нікалаева, Дзмітрыя Харацьяна. Разам з бразільскай спявачкай Elena Mendoca запісала песню «Простая гісторыя». Канцэрт з кубінскім гітарыстам Альда Радрыгесам.
За песню «Неба Іспаніі» атрымала ўзнагароду «Срэбраны грамафон». 21 сакавіка 2010 года атрымала прэмію Альфа Радыё «Залатое вуха».
Песні Альбом «Play» (2008):
Мармарис Лейла Bessame mucho Простая история Серенада Небо Испании Улица снов Фантазии Сонкё Гагарин Non stop Вечеринка у Ирины
Крыніцы
Спасылкі Сайт студыі NonStop Records Сайт Ірыны Ігнацюк
Катэгорыя:Гітарысты Беларусі Катэгорыя:Спевакі і спявачкі Беларусі Катэгорыя:Спевакі і спявачкі паводле алфавіта Катэгорыя:Музыканты паводле алфавіта