The Christian Science Monitor — амерыканская газета, публікуемая штотыдзень у друкаваным выглядзе і штодня (з панядзелка па пятніцу) у Інтэрнэце. Была заснавана ў 1908 годзе Мэры Бэйкер-Эдзі, заснавальніцай Царквы хрысціянскай навукі.
Апісанне Асвятляе міжнародныя навіны і бягучыя падзеі з жыцця Злучаных Штатаў. Нягледзячы на сваю назву, не з’яўляецца газетай на рэлігійныя тэматыкі і не прапагандуе дактрыну сваёй царквы-заступніка. Аднак, па просьбе яе заснавальніка Эдзі штодзённыя рэлігійныя артыкулы з’яўляюцца ў кожным выпуску. Эдзі таксама запатрабавала ўключэння «хрысціянскай навукі» ў назву газеты, што першапачаткова сустрэла пярэчанні з боку некаторых яе саветнікаў, якія лічылі, што спасылка на рэлігійную прыналежнасць можа адштурхнуць свецкую аўдыторыю. Эдзі абвясціла, што місія The Christian Science Monitor у тым, каб «не нашкодзіць ніводнаму чалавеку і блаславіць усё чалавецтва».
Выданне вядомае тым, што пазбягае сенсацыйнасціCarnegie Reporter, Vol. 3 No. 3, Nonprofit Journalism: Removing the Pressure of the Bottom Line // Карнеги / . У 1997 годзе ў часопісе Washington Report on Middle East Affairs, які крытычна ставіцца да палітыкі ЗША на Блізкім Усходзе, з’явіўся хвалебны артыкул пра Christian Science Monitor за аб’ектыўнае і інфарматыўнае асвятленне ісламу і Блізкага УсходуAs U.S. Media Ownership Shrinks, Who Covers Islam? // Washington Report on Middle East Affairs, December 1997.
У 2006 годзе Джыл Кэрал, пазаштатны рэпарцёр газеты, была выкрадзена ў Багдадзе, а праз 82 дні вызвалена"Carroll Reunited with Family in Boston // Associated Press, April 2, 2006 / .
У кастрычніку 2008 года, спасылаючыся на чыстыя страты ў памеры 18,9 млн долараў ЗША ў год пры гадавой выручцы ў 12,5 млн, газета абвясціла аб спыненні штодзённай друку і пераходзе на штотыднёвыя выпускі.
Узнагароды Журналісты «Christian Science Monitor» былі ўзнагароджаны сям’ю Пулітцэраўскімі прэміямі.
Крыніцы
Катэгорыя:Газеты ЗША