Гарба́рстваГарба́р запазычана з , якое ўзята з , утворанага ад дзеяслова gerwen, ganpen, gerben ’вырабляць кожу’. Гл. — рамяство па вырабе скур для пашыву абутку.
Тэхналогія і віды скур На Беларусі сыравінай служылі скуры рагатай жывёлы, зрэдку коней і свіней. Традыцыйная тэхніка вырабу скур уключала падрыхтоўчыя аперацыі (мачэнне, заленне, мяздрэнне, ачыстка ад шэрсці, абяззольванне, квашанне), дубленне (каб скура стала вільгаценепранікальнай) і апрацоўку (фарбаванне, пакрыццё тлушчам, глянцаванне і інш.).
Гатовыя скуры адрозніваліся па гатунках: юхт — скура для верху абутку; падэшвенная скура; апойка — скура з цяляці-сысунка; саф'ян — мяккая скура з казліных, цялячых, авечых скур; замша — авечая ці аленевая скура без верхняга пласта; лайка — скура з авечых скур.
Гісторыя на Беларусі Гарбарства на Беларусі было пашырана пераважна ў мястэчках і гарадах, а з сярэдзіны XIX стагоддзя — і ў вёсках, калі заможныя сяляне пачалі шыць скураны абутак. У канцы XIX — пачатку XX стагоддзя гарбарная вытворчасць развівалася як фабрычна-заводская і саматужная (апошняя пераважала). Тыповымі былі невялікія гарбарні, у якіх працаваў гаспадар з 2—4 рабочымі або членамі сям’і.
Найбольш вядомымі цэнтрамі гарбарства былі Гродна, Мір, Ліда, Пружаны, Кобрын, Ашмяны, Смаргонь, Віцебск, Полацк, Лепель, Магілёў, Давыд-Гарадок, Тураў, Слуцк, Мазыр і іншыя. Высокай якасцю славіліся магілёўскія і мазырскія скуры, якія карысталіся вялікім попытам і за межамі Беларусі.
У 1920—1940-я гады саматужнае гарбарства было забаронена. У 1950-я гады кааператыўна-прамысловыя арцелі былі рэарганізаваны ў дзяржаўныя прадпрыемствы.
Гл. таксама Гарбарная прамысловасць
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Рамёствы Катэгорыя:Гарбарства Катэгорыя:Апрацоўка скуры Катэгорыя:Народныя промыслы Беларусі