Інтэграванае асяроддзе распрацоўкі (, IDE) — гэта камп’ютарная праграма, якая аб’ядноўвае шэраг інструментаў для распрацоўкі праграмнага забеспячэння. У склад IDE звычайна ўваходзяць рэдактар зыходнага кода, сістэма кіравання версіямі, асяроддзе выканання, адладчык праграмы, кампілятар або інтэрпрэтатар.
Часцей за ўсё IDE ствараюцца для адной або некалькіх роднасных моў праграмавання і іх функцыянал адпаведна адаптаваны. Пры стварэнні праграм з графічным інтэрфейсам карыстальніка IDE можа прадастаўляць функцыянал пабудовы і візуальнага кантролю створанага інтэрфейса. IDE з падтрымкай аб’ектна-арыентаванага праграмавання могуць мець спецыфічныя функцыі, такія як аглядальнік класаў () і аглядальнік аб’ектаў ().
Станам на жнівень 2023 года найбольш вядомымі IDE былі Visual Studio, Visual Studio Code і Eclipse.
Гісторыя Першыя праграмы перадаваліся кампілятару або асэмблеру праз перфакарты ці папяровую стужку. З’яўленне інтэграванага асяроддзя распрацоўкі стала магчымым, калі аперацыйныя сістэмы сталі падтрымліваць тэрмінал. Першай мовай праграмавання, створанай з дапамогай IDE, была Dartmouth BASIC. IDE для яе было выпушчана ў 1963 года як частка аперацыйнай сістэмы Dartmouth Time-Sharing System, выкарыстоўвала каманды і не вельмі нагадвала сучасныя IDE. Аднак пры гэтым аб’ядноўвала рэдагаванне, кіраванне файламі, кампіляцыю, адладку і выкананне праграмы.
Першым у свеце інтэграваным асяроддзем распрацоўкі для прыкладных праграм быў прадукт кампаніі Softlab Munich пад назвай Maestro I, выпушчаны ў 1970-х. Каля 22 000 праграмістаў па ўсім свеце выкарыстовалі Maestro I. Існуе меркаванне, што асяроддзе Maestro было сусветным лідэрам сярод IDE ў 1970-х і 1980-х гадах.
Функцыі Звычайна IDE маюць наступныя функцыі: Падтрымка моў Некаторыя IDE падтрымліваюць некалькі моў. Сярод іх, напрыклад, GNU Emacs, IntelliJ IDEA, Eclipse і NetBeans. Падтрымка дадатковых моў часта забяспечваецца плагінамі. Напрыклад, Eclipse і NetBeans маюць плагіны для C / C++, Ada, Perl, Python, Ruby і PHP. Падсветка сінтаксісу Рэдактар зыходнага кода звычайна мае падсветку сінтаксісу для паказу структуры, ключавых слоў мовы або сінтаксічных памылак. Праверка сінтаксісу IDE можа правяраць сінтаксіс кода падчас яго рэдагавання і падказваць распрацоўшчыку адразу, замест таго каб выдаваць памылку падчас выканання зборкі. Пошук па кодзе Аўтадапаўненне кода Рэфактарынг Кіраванне версіямі Спрошчаная канфігурацыя Адной з пераваг IDE з’яўляецца скарачэнне аб’ёму канфігурацыі, неабходнай для інтэграцыі некалькіх інструментаў распрацоўкі. Адладка Візуальнае праграмаванне
Анлайн-IDE Існуюць анлайн-IDE (таксама вядомыя як вэб-IDE або воблачныя IDE), якія дазваляюць распрацоўваць праграмнае забеспячэнне ў браўзеры. Анлайн-IDE мае абмежаваны набор функцый у параўнанні з традыцыйным IDE, аднак асноўныя функцыі, такія як падсветка сінтаксісу, прысутнічаюць. Прыклады анлайн-IDE: GitHub Codespaces, Google Cloud Shell, JSFiddle, Replit.
Агентнае асяроддзе распрацоўкі Выкарыстанне асістэнтаў са штучным інтэлектам для распрацоўкі праграм прывяло да з’яўлення канцэпцыі агентнага асяроддзя распрацоўкі (, ADE). Агенты прапануюць дапаўненне кода, тлумачаць код, аналізуюць памылкі, прапануюць і рэалізуюць рашэнні. Некаторыя ADE з’яўляюцца плагінамі ў звычайных IDE, напрыклад, GitHub Copilot, Cline і Continue для Visual Studio Code. Іншыя былі створаны менавіта як асобныя ADE, напрыклад, Cursor, Google Antigravity і Windsurf.
Гл. таксама Пратакол моўнага сервера
Крыніцы
Катэгорыя:Прылады для распрацоўкі ПЗ