Юзаф Міцкевіч (; ) — езуіт, фізік, прафесар Віленскага ўніверсітэта.Мысліцелі і асветнікі Беларусі, X—XIX стст. : энцыклапедычны даведнік. — Мінск, 1995. — C. 260.Polski Słownik Biograficzny. T. XX/4 zesz. 87, 1975. S. 707—708Libertas Klimka, Rasa Kivilsiene. Gabinet fizyczny pod rządami profesora Józefa Mickiewicza. «Analecta». 12/1-2 (23-24), s. 25-67, 2003
Біяграфія Нарадзіўся ў 1744 годзе ў Гродзенскім павеце; са шляхецкай сям’і, сын Яна. Пачатковую адукацыю атрымаў у Гродне. 13 жніўня 1761 года ўступіў у ордэн езуітаў, адбыў двухгадовы навіцыят, і пачаў вучобу ў Віленскім універсітэце. У 1772 годзе скончыў яго і атрымаў ступень доктара філасофіі. Потым выкладаў у езуіцкай акадэміі граматыку, сінтаксіс і паэтыку.
Таксама вывучаў фізіку пад кіраўніцтвам астранома і дырэктара абсерваторыі Марціна Пачобута-Адляніцкага і прэзідэнта Астранамічнага каледжа Анджэя Стшэцкага. У 1775 годзе ён пачаў чытаць лекцыі па фізіцы і стаў кіраўніком першага незалежнага кабінета фізікі. Пасля пераўтварэння Акадэміі ў Галоўную літоўскую школу ў кастрычніку 1781 года ён стаў прафесарам эксперыментальнай фізікі (займаў гэту пасаду да 1804 года). Чатыры разы яго абіралі дэканам фізіка-матэматычнага факультэта: у 1799, 1804, 1807 і 1810 гадах. Пасля сыходу з рэктара універсітэта Гераніма Страйноўскага з лютага 1806 па студзень 1807 кіраваў універсітэцкай адміністрацыяй. Пасля адстаўкі з фізічнага факультэта ў 1805 годзе і перадачы кабінета свайму вучню Стэфану Стубелевічу ён кіраваў універсітэцкай друкарняй і выконваў абавязкі кніжнага цэнзара.
Удзельнічаў у даследчых экспедыцыях: у 1787 годзе на замову Іахіма Храптовіча правёў ацэнку мінеральных вод у Стоклішках, у 1700 годзе разам са Станіславам Баніфацыям Юндзілам даследаваў магчымасць эксплуатацыі тарфяных балот у ваколіцах Міра, Нясвіжа і Ляхавіч. У 1803 годзе шукаў радовішчы жалезнай руды для патрэб металургічнай печы Храптовіча ў Вішневе.
У 1803 годзе па яго ініцыятыве і пад яго кіраўніцтвам пачалося стварэнне сеткі метэаралагічных станцый, Юзаф Міцкевіч падрыхтаваў праграму назіранняў і стварыў 72 метэаралагічныя станцыі, абсталяваныя барометрамі, тэрмометрамі, гігрометрамі і анемометрамі.
У 1804 стаў канонікам жамойцкім, з 1808 — канонікам віленскім, таксама быў пробашчам універсітэцкага касцёла Святых Янаў.
У 1815 апекаваўся Адамам Міцкевічам, паўтары гады Адам жыў на кватэры ў Юзафа Міцкевіча, потым з яго падтрымкай атрымаў жытло і настаўніцкую стыпендыю.
Памёр у Вільні 5 ліпеня 1817 года і, хутчэй за ўсё, быў пахаваны ў касцёле Святых Янаў у Вільні.
Навуковы даробак Навуковых прац пасля сябе не пакінуў, але, нягледзячы на гэта, яго лічаць «бацькам фізікі ў Літве» за заслугі ў падрыхтоўцы кадраў і ўкараненне дасягненняў фізічнай навукі ў прамысловасць, будаўніцтва і рамяство. Курс фізікі, які выкладаў Юзаф Міцкевіч, уключаў асноўныя палажэнні ньютанаўскай механікі. Значную ўвагу ён звяртаў на праблемы выкарыстання фізікі ў гаспадарча-эканамічнай дзейнасці і паўсядзённым жыцці, што адрознівала яго лекцыі ад лекцый іншых выкладчыкаў Віленскай акадэміі сярэдзіны XVIII ст., курсы якіх мелі абстрактны характар. Юзаф Міцкевіч падзяляў як моцныя, так і слабыя пазіцыі поглядаў паслядоўных прыхільнікаў Ньютана ў галіне фізікі. З аднаго боку, ён выступаў за навуковае пазнанне прыроды, якое грунтавалася на вопыце і прыносіла непасрэдную карысць, з другога — не парываў з рэлігіяй, бачыў у навуцы сродак умацавання веры ў Бога, называў фізіку навукай, якая непасрэдна вяла чалавека да пазнання Бога.
Пытанні прыкладной механікі, якія ён выкладаў, мелі заўсёды накіраваны практычны характар. Рэдка звяртаўся да аналітычных выкладкаў. Садзейнічаў распаўсюджванню ў краі прыкладных ведаў. У Вільні чытаў публічныя лекцыі таксама па розных пытаннях прыкладной механікі.
Працы Materia tentaminis publici ex Physica Experimentali ab Ałumnis…., Wilno, 1783. O piecach półeliptycznej figury. Wilno, 1801. Uwagi o meteorologii i o sposobie robienia obserwacyj meteorologycznych. Wilno, 1813
Крыніцы
Катэгорыя:Выкладчыкі Віленскай езуіцкай акадэміі Катэгорыя:Выкладчыкі Віленскага ўніверсітэта Катэгорыя:Фізікі Катэгорыя:Метэаралогія