А́ўгуст Лескі́н (8 ліпеня 1840, Кіль — 20 верасня 1916, Лейпцыг) — нямецкі мовазнавец, адзін з заснавальнікаў младаграматызму. Акадэмік Берлінскай і Мюнхенскай акадэмій навук, замежны член-карэспандэнт Пецярбургскай акадэміі навук (1876). Прафесар універсітэтаў Ены (1869), Лейпцыга (1870—1916).
Біяграфія Вучыўся ва ўніверсітэтах Кіля, Лейпцыга, Ены, Гётынгена. Вывучаў фаналогію балтыйскіх і славянскіх моў, садзейнічаў стварэнню іх параўнальнай граматыкі. Выдаў зборы славянскага і літоўскага фальклору.
Асноўныя працы 1876 — «Скланенне назоўнікаў славянска-літоўскіх і германскіх моў» () 1909 — «Граматыка старабалгарскай мовы» () 1914 — «Граматыка сербахарвацкай мовы» ()
Літаратура
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Мовазнаўцы Катэгорыя:Мовазнаўцы Германіі