Вадзім Іванавіч Альшэўскі () — беларускі дзяржаўны дзеяч, Міністр архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь (з 2026).
Біяграфія Нарадзіўся ў 1974 годзе ў горадзе Высокае Камянецкага раёна Брэсцкай вобласціВадзім Альшэўскі назначаны міністрам архітэктуры і будаўніцтва.
У 1996 годзе скончыў Брэсцкі політэхнічны інстытут па спецыяльнасці «Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва».
Працоўны шлях пачынаў з пасад бетоншчыка і муляра Высокаўскай ПМК-15.
З 1997 па 1998 год працаваў інжынерам праектна-каштарыснага бюро будаўніча-мантажнага ўпраўлення нумар 1 ААТ «Белсельэлектрасеткабуд» (г. Брэст).
У 1998—1999 гадах праходзіў службу ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь.
З 1999 па 2000 год — інжынер-геадэзіст будаўніча-мантажнага ўпраўлення № 1 ААТ «Белсельэлектрасеткабуд».
З 2000 года працаваў на розных пасадах у структуры Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта, у тым ліку галоўным спецыялістам аддзела па кіраванні будаўнічым комплексам, памочнікам і саветнікам намесніка старшыні аблвыканкама, саветнікам апарата старшыні аблвыканкама.
У 2006—2009 гадах — першы намеснік начальніка інспекцыі дэпартамента дзяржаўнага будаўнічага нагляду па Брэсцкай вобласці.
З 2009 па 2018 год — начальнік інспекцыі Дэпартамента кантролю і нагляду за будаўніцтвам па Брэсцкай вобласці.
У 2018—2026 гадах — намеснік старшыні Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта, курыраваў пытанні будаўніцтва, транспарту і ЖКГ.
Старшыня Брэсцкага абласнога аддзялення Беларускай федэрацыі хакея на травеСпортивный клуб «Строитель» — чемпион!.
23 ліпеня 2026 года прызначаны Міністрам архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі БеларусьУказ Президента Республики Беларусь от 23 июля 2026 года № 251 «О В. И. Ольшевском».
Узнагароды медаль «За працоўныя заслугі».
Крыніцы
Катэгорыя:Міністры архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Намеснікі старшыні Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта