Сяргей Станіслававіч Ульдзіновіч () — беларускі дзяржаўны дзеяч, Міністр лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь (з 2026).

Біяграфія Нарадзіўся 2 студзеня 1980 года ў вёсцы Логавішча Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці.

У 2002 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Лясная гаспадарка», а ў 2010 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве прамысловасці».

Працоўны шлях пачынаў інжынерам-лесапатолагам у Краснапольскім лясгасе Магілёўскай вобласці. Затым некалькі гадоў працаваў майстрам лесу Нёманскага лясніцтва, інжынерам па лесакарыстанні, начальнікам аддзела лясной гаспадаркі Уздзенскага лясгаса Мінскай вобласціСяргей Ульдзіновіч назначаны міністрам лясной гаспадаркі.

У 2006—2008 гадах — галоўны ляснічы Уздзенскага лясгаса.

З 2008 па 2009 год — выконваючы абавязкі дырэктара Капыльскага лясгаса Мінскай вобласці. У 2009—2023 гадах — дырэктар Капыльскага доследнага лясгаса.

З 6 студзеня 2023 года працаваў генеральным дырэктарам Мінскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднанняСергей Станиславович Ульдинович назначен генеральным директором Минского ГПЛХО .

23 ліпеня 2026 года прызначаны Міністрам лясной гаспадаркі Рэспублікі БеларусьУказ Президента Республики Беларусь от 23 июля 2026 года № 253 «О С. С. Ульдиновиче».

Узнагароды Медаль «За працоўныя заслугі», ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2020)Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28 мая 2020 года № 318 «Аб узнагароджанні ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь».

Крыніцы

Катэгорыя:Міністры лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь