Рассве́т (; да 1962 — Кача́й-Бало́та) — аграгарадок у Беларусі, у Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Цэнтр Пратасаўскага сельсавета.
Геаграфія
Знаходзіцца за 32 км (за 29 км) на паўночны ўсход ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, 175 км (180 км) ад Гомеля, 16 км ад чыгуначнай станцыі Ратміравічы, размешчанай на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі Асіповічы — Жлобін (за 15 км ад прыпыначнага пункта Чорныя Брады).
На рацэ Рудзянка (прыток Нератоўкі), на поўначы і поўдні меліярацыйныя каналы.
Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Акцябрскі — Парычы.
Планіроўка складаецца з просталінейнай вуліцы, блізкай да шыротнай арыентацыі, да якой з поўдня і поўначы далучаюцца 3 завулкі. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу. У 1986 годзе пабудавана 50 цагляных хат, у якіх змесцаваліся перасяленцы з забруджаных радыяцыяй у выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС месцаў. У складзе сельскагаспадарчага ДП «Майсееўка» з цэнтрам у аднайменнай вёсцы, малочнатаварная ферма, мехпарк, зерняток. Сярэдняя школа, дзіцячы сад, амбулаторыя, культурна-спартыўны цэнтр, бібліятэка, аддзяленне сувязі, лясніцтва, лазня, комплексны прыёмны пункт, 3 крамыАграгарадок Рассвет .
Гісторыя Па пісьмовых крыніцах вядомая з XIX стагоддзя як вёска ў Чэрнінскай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні. Большасць вясковых земляў належала памешчыцы В. Аненкавай. Пазначана на карце 1866 года, якая выкарыстоўвалася Заходняй меліярацыйнай экспедыцыяй, што працавала ў гэтым раёне ў 1890-я гады.
На 1925 год у Раманішчаўскім сельсавеце Парыцкага раёна Бабруйскай акругі. У 1922 годзе адкрыта школа і створана камуна, на аснове якой у 1929 годзе арганізаваны калгас «Малады ленінец», працаваў паравы млын з лесапільняй. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў красавіку 1942 года нямецкія акупанты спалілі 5 двароў і забілі 27 жыхароў. 31 жыхар загінуў на фронце.
З 20 чэрвеня 1985 года цэнтр Пратасаўскага сельсаветаРашэнне выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 20 чэрвеня 1985 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1985, № 23 (1829)..
Насельніцтва
1908 год — 44 двары, 246 жыхароў. 1925 год — 56 двароў. 1940 год — 95 двароў, 410 жыхароў. 1959 год — 437 жыхароў (паводле перапісу). 1997 год — 225 гаспадарак, 535 жыхароў. 2001 год — 504 жыхары, 205 двароў. 2004 год — 196 гаспадарак, 459 жыхароў. 2011 год — 172 гаспадаркі, 389 жыхароў.
Вядомыя асобы Андрэй Міхайлавіч Пінчук (1913—1944) — Герой Савецкага Саюза. Яго імя носіць адна з вуліц вёскі.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Пратасаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Акцябрскага раёна Катэгорыя:Перайменаваныя населеныя пункты Беларусі