Бе́ркаў (, ) — вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Парэцкага сельсавета.
Геаграфія Размяшчэнне У 12 км на паўночны захад ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, у 4 км на поўнач ад Парэчча, у 14 км ад чыгуначнай станцыі Рабкор, размешчанай на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі Асіповічы — Жлобін.
Водная сістэма У 1 км на ўсход — рака Пціч (прыток Прыпяці). На поўначы і захадзе — сетка меліярацыйных каналаў. За 2,2 км на паўднёвы захад — возера Овінскае.
Экалогія і прырода Вакол вёскі размяшчаецца лес.
Транспартная сістэма Транспартная сувязь па прасёлкавай, а затым па аўтамабільнай дарозе Харомцы — Парэчча.
Інфармацыя Планіроўка — 2 кароткія вуліцы. Забудова драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу. У складзе сельскагаспадарчага ААТ «Парэчча-Арэса» з цэнтрам у Парэччы.
Гісторыя Па пісьмовых крыніцах вёска вядомая з XIX стагоддзя, як засценак у Бабруйскім павеце Мінскай губерні у складзе маёнтка Харомцы памешчыка Ксаверыя Восіпавіча Вішчынскага.
У 1921 годзе ў вёсцы адкрыта школа. У 1931 годзе арганізаваны калгас «Новае жыццё».
Падчас Вялікай Айчыннай вайны, у красавіку 1942 года, карнікі спалілі 5 двароў і забілі 25 жыхароў; 27 жыхароў вёскі загінулі на фронце.
Насельніцтва Колькасць 2011 год — 19 жыхароў.
Дынаміка 1908 год — 22 двары, 219 жыхароў. 1940 год — 24 двары. 1959 год — 163 жыхары (паводле перапісу). 1997 год — 29 двароў, 52 жыхары. 2004 год — 22 двары, 39 жыхароў.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Парэцкі сельсавет (Акцябрскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Акцябрскага раёна