Вы́грабная Слабада́ (, ) — былая вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіла ў склад Хракавіцкага сельсавета.
Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджвання жыхары (136 сем’яў) пераселены ў 1986 годзе ў чыстыя месцы. Ліквідавана 20 жніўня 2008 года«Об упразднении сельских населенных пунктов Брагинского района». Решение Брагинского районного Совета депутатов от 20 августа 2008 г. № 68 .
Геаграфія
Размяшчэнне У 32 км на паўднёвы захад ад Брагіна, 35 км ад чыгуначнай станцыі Ёлча (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 160 км ад Гомеля.
На тэрыторыі Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка.
Водная сістэма На захадзе сетка меліярацыйных каналаў, у іх ліку Слабадскі канал.
Транспартная сістэма Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтадарозе Камарын — Брагін.
Планіроўка складаецца з просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад. Забудавана драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя Вядомая з пачатку XIX стагоддзя як вёска Выграбная ў Рэчыцкім павеце Мінскай губерні. У 1908 годзе ў Савіцкай воласці.
З 30 снежня 1927 года да 16 ліпеня 1954 года цэнтр Выграбна-Слабадскога сельсавета Брагінскага раёна Гомельскай (да 26 ліпеня 1930 года) акругі, з 20 лютага 1938 года Палескай, з 8 студзеня 1954 года Гомельскай абласцей. У 1920-я гады дзейнічала школа. У 1929 годзе арганізаваны калгасы «Выграбная Слабада» і «Юны Ленінец», працавалі гамарня, 2 ветракі (з 1902 г. і з 1927 г.), конная крупарушка. Падчас Вялікай Айчыннай вайны у мая 1943 года фашысты цалкам спалілі вёску і забілі 30 жыхароў. На франтах і ў партызанскай барацьбе загінулі 48 жыхароў вёскі. Была цэнтрам саўгаса «Слабадскі». Размяшчаліся васьмігадовая школа, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, крама. З 12 лістапада 1966 года да 8 студзеня 1987 года цэнтр Слабадскога сельсаветаРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 лістапада 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 1 (1159).Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 8 студзеня 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901)..
Насельніцтва
Колькасць 2004 год — жыхароў няма.
Дынаміка 1850 год — 13 двароў. 1908 год — 35 двароў, 264 жыхары. 1940 год — 73 двары, 274 жыхары. 1959 год − 141 жыхар (паводле перапісу). 1986 год — жыхары (136 сем’яў) пераселены.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Населеныя пункты Беларусі, адселеныя пасля Чарнобыльскай катастрофы