Марыя або Ганна, у гістарыяграфічнай традыцыі Марыя Яраслаўна (да — ) — першая жонка вялікага князя літоўскага Альгерда, вялікая княгіня літоўская (1345—1346).
Паходжанне Імаверна, паходзіла з роду віцебскіх князёў Васількавічаў, галіны Ізяславічаў Полацкіх. Пэўны яе радавод і нават імя бацькі невядомы. Князь Яраслаў Васілевіч, як бацька альгердавай жонкі, названы толькі ў дадатку да «Хронікі Быхаўца» — «Радаводзе віцебскіх князёў», які неверагодны і выводзіць іх ад вялікага князя ўладзімірскага Андрэя Яраславіча.
Імя Паводле Яна Длугаша, маці ўсіх сыноў Альгерда была цвярская княжна, яе імя ён не называе. Пазней Марцін Кромер паўтараў за Длугашам, але дадаў, што цвярскую княжну звалі Марыяй, разам з тым Кромер пісаў пра атрыманне Альгердам Віцебска праз шлюб. Потым Мацей Стрыйкоўскі даваў звесткі, што Альгерд меў дзвюх жонак — першую з Віцебска і другую з Цвяры. Крыніца звестак Кромера (часткова) і Стрыйкоўскага стала вядома толькі ў XIX ст. — «рускі» летапіс узору «Хронікі Быхаўца», упершыню апублікаванай Тэадорам Нарбутам.
У «Хроніцы Быхаўца» віцебская княжна названа Ганнай, а збоку невядомай рукою папраўлена на Марыю. Няма пэўнасці — ці не зроблена праўка пад уплывам «Радаводу віцебскіх князёў», неверагоднага дадатку да хронікі. У «Хроніцы Быхаўца» храналогія шлюбаў Альгерда паблытаная — віцебская княжна ў ёй другая жонка, а не першая, што вядома з верагодных крыніц. Імя другой жонкі — цвярской княжны Ульяны — вядома з яе дарчай граматы адной з віцебскіх цэркваў. Таксама блытаніны дадае і імя Ульяны ў інацтве — Марына.
Даследчыкі адзначаюць, што познія крыніцы змешваюць імёны альгердавых жонак. За імі, або побач, ідуць мясцовыя віцебскія паданні, паводле іх Ульяна вясной 1392 года прыняла схіму з імем Марыя, у некаторых варыянтах Марфа, у Свята-Духавым манастыры. Аднак на праўдзе Ульяна свае апошнія месяцы жыла ў Кіеве, дзе перад смерцю прыняла схіму і пахавана ў Кіева-Пячорскай лаўры.
Такім чынам, зваць Марыяй віцебскую княжну, першую жонку Альгерда, прынята даволі ўмоўна.
Дзеці Інфармацыя паводле Лявонція ВайтовічаВойтович, Л. В. Князівські династії Східної Європи (кінець IX — початок XVI ст.): склад, суспільна і політична роль. Історико-генеалогічне дослідження. — Львів: Інститут українознавства ім. І. Крип’якевича НАН України, 2000. — 649 с. ISBN 966-02-1683-1. . Андрэй (каля 1328 — 12 жніўня 1399) — князь полацкі і пскоўскі. Дзмітрый (каля 1329 — 12 жніўня 1399) — князь бранскі. Уладзімір (каля 1330 — пасля 1386) — князь кіеўскі. (каля 1331—1398) — князь чарнігаўскі. (каля 1332/1333 — каля 1394) — князь ратненскі і кобрынскі. Агрыпіна (каля 1334—1393) — жонка князя гарадзецка-суздальскага з 1354 года.
У мастацтве
Крыніцы
Літаратура Воронин, В. Княжение Ольгерда в Витебске // Ukraina Lithuanica. — Киев, 2013. — Т. ІІ. — C. 21—38.
Dąbrowski, D. Radosłowle kniazey Wytebskich — analiza porównawcza treści // Genealogia. Studia i materiały historyczne. — T. 14, 2002 [druk 2003]. — S. 31—69. Stadnicki, K. Bracia Władysława-Jagiełły Olgierdowicza króla Polski, Wielkiego Xięcia Litwy. — Lwów, 1867. — S. 9—11. Tęgowski, J. Kilka słów o małżeństwach Wielkiego Księcia Litewskiego Olgierda Giedyminowica // Україна: культурна спадщина, національна свідомість, державність: Зб. наук. пр. — Львів: Інститут українознавства ім. І. Крип’якевича НАН України, 2011. — Вип. 20. — С. 646—654. — Бібліогр.: 46 назв.
Катэгорыя:Постаці Віцебска Катэгорыя:Постаці Усвятаў Катэгорыя:Постаці Вільні Катэгорыя:Вялікія княгіні літоўскія