Крысціян X (; Christian Carl Frederik Albert Alexander Vilhelm, 26 верасня 1870, Капенгаген, Данія — 20 красавіка 1947, там жа) — кароль Даніі з 14 мая 1912 і кароль Ісландыі з 1 снежня 1918 па 17 чэрвеня 1944 (пад імем Крысціян I).

Біяграфія Крысціян нарадзіўся ў замку Шарлотэнлун каля Капенгагена ў сям’і Фрэдэрыка VIII і Лавізы Шведскай. Ён быў першым Глюксбургам, якія нарадзіліся ў Даніі. Атрымаў ваенную адукацыю. Меў чыны: шведскага генерал-маёра (15 мая 1912), шведскага, нарвежскага і германскага адмірала (24 лютага 1913), брытанскага адмірала (29 лістапада 1920), прускага генерал-палкоўніка. З 1906 года кронпрынц і член Дзяржаўнага савета. У 1912 годзе ўспадкаваў дацкі прастол.

У 1920 годзе быў праведзены рэферэндум, па выніках якога Паўночны Шлезвіг і частка Цэнтральнага Шлезвіга былі вернутыя ў склад Даніі. Спроба Крысціяна X дамагчыся вяртання ўсяго Цэнтральнага Шлезвіга прывяла да ўнутрыпалітычнага крызісу, які паставіў пад пагрозу існаванне дацкай манархіі (найстарэйшай у Еўропе). Пасля акупацыі Даніі ў красавіку 1940 года кароль застаўся ў краіне і стаў сімвалам маральнага супраціўлення датчан. У 1942 годзе быў фактычна заключаны пад хатні арышт.

Крысціян X быў пляменнікам прынцэсы Дагмары Дацкай (расійскай імператрыцы Марыі Фёдараўны) і стрыечным братам Мікалая II. Яго малодшы брат прынц Карл стаў каралём Нарвегіі пад імем Хокан VII.

Катэгорыя:Асобы на манетах Катэгорыя:Глюксбургі Катэгорыя:Праведнікі народаў свету Катэгорыя:Каралі дацкія