Юрый Пацавіч (Пац) (? — 1505) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Маршалак гаспадарскі і намеснік ковенскі з 1480, ваявода кіеўскі (1486—1492), намеснік новагародскі (1492—1496) і полацкі (1496—1501).

Валодаў маёнткамі ў Лідскім і Берасцейскім паветах.

Сын Паца Доўкшавіча, праўдападобнага пачынальніка Пацаў. Яго бацька Доўкша быў сынам Кіманта (меркавана паходжаннем з Горадні) і згадваўся ў перыяд 1401-1432Рымвідас Пятраўскас. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: склад — структура — улада / Пераклад з літ.: А. Мікус. Смаленск, 2014. С. 248..

Ажаніўся з Фядорай Рагацінскай (у каталіцтве Соф'я), удавой кобрынскага князя, меў з ёй адзінага сына Мікалая. Фядора пасля смерці Юрыя Паца выйшла за Мікалая Радзівіла Старога.

Літаратура

Спасылкі Генеалогія Пацаў

Юрый Катэгорыя:Намеснікі полацкія Катэгорыя:Намеснікі новагародскія Катэгорыя:Ваяводы кіеўскія (Вялікае Княства Літоўскае) Катэгорыя:Старосты ковенскія Катэгорыя:Маршалкі гаспадарскія