Мікалай Юр'евіч Пац (? — каля 1550) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Лоўчы ВКЛ у 1509—1542, падкаморы ВКЛ у 1527—1542, ваявода падляшскі з 1543.

Меў шматлікія маёнткі, у якіх у 1528 было каля 7500 сялянскіх двароў.

Сям'я Сын Юрыя Паца, намесніка полацкага.

Ажаніўся з князёўнай Аляксандрай Гальшанскай. Меў ад яе чатырох сыноў: Мікалая, Станіслава, Дамініка і Паўла, ад якіх пайшлі галіны роду, а таксама дачок Ядвігу, Аляксандру і Фядору.

Літаратура

Спасылкі Генеалогія Пацаў

Мікалай Юр'евіч Катэгорыя:Ваяводы падляшскія (Вялікае Княства Літоўскае) Катэгорыя:Лоўчыя вялікія літоўскія Катэгорыя:Падкаморыя вялікія літоўскія Катэгорыя:Дваране гаспадарскія