Марыя Калас (, імя ў пасведчанні аб нараджэнні Сафія Сесілія Калас, англ. Sophia Cecelia Kalos, хроснае імя Сесілія Сафія Ганна Марыя Калагеропулас грэч. Μαρία Καλογεροπούλου; 2/, , Нью-Ёрк, ЗША — , , Францыя) — амерыканская (драматычнае сапрана), адна з найвялікшых оперных спявачак XX стагоддзя.

Біяграфія Нарадзілася 2 (4) снежня 1923 года ў Нью-Ёрку (ЗША) у сям’і грэчаскіх эмігрантаў.

Вучылася ў Афінскай кансерваторыі. Дэбютавала ў Афінах (1938). 3 1950 салістка буйнейшых оперных тэатраў свету «Ла Скала» (Мілан), «Ковент-Гардэн» (Лондан), опернага тэатра Чыкага, «Метраполітэн-опера» (Нью-Ёрк).

Валодала голасам вялікага дыяпазону, выключным артыстызмам, майстэрствам бельканта. Сярод партый: Медэя («Медэя» Л. Керубіні), Лючыя, Ганна Балейн («Лючыя ды Ламермур», «Ганна Балейн» Г. Даніцэці), Норма, Аміна, Імагена («Норма», «Самнамбула», «Пірат» В. Беліні), Віялета («Травіята» Дж. Вердзі), Тоска, Чыо-Чыосан (аднайм. оперы Дж. Пучыні), Разіна («Севільскі цырульнік» Дж. Расіні, Кармэн («Кармэн» Ж. Бізэ).

Марыя Калас не абмяжоўвалася віртуознымі каларатурамі ў операх, а ператварыла свой голас у галоўны выразны сродак. Яна стала ўніверсальнай спявачкай з рэпертуарам ад класічных опер-серыя тыпу «Вясталкі» Спанціні да апошніх опер Вердзі, верысцкіх опер Пучыні і музычных драм Вагнера.

Здымалася ў кіно («Медэя», 1969), займалася рэжысёрскай дзейнасцю.

Памерла 16 верасня 1977 года ў Парыжы.

Ушанаванне памяці 3 1982 года ў Афінах праводзіцца Міжнародны конкурс вакалістаў імя Марыі Калас.

Літаратура БЭ ў 18 тамах. Т.7, Мн., 1999 Ardoin John, THE CALLAS LEGACY. Seribner-New York. Remy Pierre-Jean, CALLAS — UNE VIE. Editions Ramsay — Parigi. Jellinek George, CALLAS-PORTRAIT OF A PRIMA DONNA. Ziff Davis-New York. Юрген Кестинг. Мария Каллас. — Москва, Аграф, 2001.

Спасылкі

Запісы Марыі Калас Фатаграфіі Біяграфія і запісы опер Радыёперадачы (2) «Марыя Калас» цыклу М. Малькова «З калекцыі рэдкіх запісаў»

Катэгорыя:Акадэмічныя музыканты ЗША Катэгорыя:Оперныя спевакі і спявачкі ЗША Катэгорыя:Сапрана Катэгорыя:Артыстычныя псеўданімы Катэгорыя:Пахаваныя на могілках Пер-Лашэз Катэгорыя:Памерлі ад інфаркту міякарда