Леў Барысавіч Алімаў (нар. , ) — беларускі мастак-графік, кніжны ілюстратар.

Біяграфія Нарадзіўся года ў г. Брэсце (Беларусь). Скончыў у 1970 годзе Маскоўскае мастацкае вучылішча памяці 1905 года. Удзельнік мастацкіх выставак з 1970 года.

Член Беларускага саюза мастакоў з 1989 года. Жыве ў г. Брэсце.

Творчасць Працуе ў станковай і кніжнай графіцы.

Асноўныя творы: лісты «Старая яблыня», «Карані», «Спелы плод», «Новы Вавілон», ілюстрацыі да зборніка паэзіі «Прыбліжэнне» А. Каско.

Творы знаходзяцца ў музеі «Кніга» (Масква), , музеі «Мальбарк» (Польшча), Палацы Нацый ААН (Жэнева), «» (Лондан), (ЗША), Файн Арт-цэнтры (ЗША), «Талер Галерэя Форт» (Іспанія), Музеі гравюры ў Маастрыхце (Нідэрланды), Экслібрыс-цэнтры ў Нансі (Францыя), музеі ўніверсітэта Тамэ (Японія).

Удзельнік больш за 100 міжнародных конкурсных выставак графічнага мастацтва ў Бельгіі, Балгарыі, Вялікабрытаніі, Германіі, Іспаніі, Італіі, Нідэрландах, Польшчы, Расіі, ЗША, на Украіне, у Францыі, у Швецыі, Швейцарыі, Японіі, Эстоніі, Літве, Нарвегіі, Бразіліі. Лаўрэат міжнародных конкурсных выставак графічнага мастацтва. Правёў 6 персанальных выставак у Беларусі, Расіі, Германіі і ЗША.

Узнагароды Акадэмік графікі Беларускай акадэміі выяўленчых мастацтваў (1995). Узнагароджаны медалём БСМ «За заслугі ў выяўленчым мастацтве» і медалём Францыска Скарыны (2009).

Міжнародны біяграфічны цэнтр (г. Кембрыдж, Вялікабрытанія) назваў Алімава «Чалавекам года», узнагародзіўшы медалём «За дасягненні ў XX стагоддзі».

8 кастрычніка 2015 года Льву Алімаву было прысвоена ганаровае званне Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Графікі Беларусі Катэгорыя:Графікі паводле алфавіта Катэгорыя:Мастакі СССР Катэгорыя:Мастакі XX стагоддзя Катэгорыя:Мастакі XXI стагоддзя Катэгорыя:Члены Беларускага саюза мастакоў Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы мастацтваў Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Выпускнікі Маскоўскага дзяржаўнага акадэмічнага мастацкага вучылішча памяці 1905 года