Васіль Іванавіч Сурыкаў (; ,  — , ) — вядомы рускі жывапісец, майстар маштабных гістарычных палотнаў.

Біяграфія Нарадзіўся 12 (24) студзеня 1848 года ў Краснаярску.

Маляваць пачаў у раннім дзяцінстве. Першым яго настаўнікам стаў Мікалай Васільевіч Грабнёў — настаўнік малявання Краснаярскага павятовага вучылішча. Найбольш раннім датаваным творам Сурыкава лічыцца акварэль «Плыты на Енісеі» 1862 года (захоўваецца ў музеі-сядзібе В. І. Сурыкава ў Краснаярску).

Пасля завяршэння навучання ў павятовым вучылішчы ўладкоўваецца працаваць пісцом у губернскае ўпраўленне — у сям’і не было грошай на працяг адукацыі ў гімназіі. Падчас працы ў губернскім упраўленні малюнкі Сурыкава ўбачыў енісейскі губернатар П. М. Замятнін. Губернатар знайшоў мецэната — краснаярскага золатапрамыслоўца П. І. Кузняцова, які аплаціў навучанне Сурыкава ў Акадэміі мастацтваў.

4 лістапада 1875 года скончыў Акадэмію мастацтваў у званні класнага мастака першай ступені.

Сурыкаў атрымаў замову на стварэнне чатырох фрэсак на тэмы Сусветных сабораў для храма Хрыста Збавіцеля (у 1883 годзе ўзнагароджаны за гэтыя працы ордэнам Святой Ганны 3-й ступені). Пачаў працаваць над фрэскамі ў Пецярбургу, а ў 1877 годзе пераехаў у Маскву. У Маскве ўласнага жылля не меў, жыў у арандаваных кватэрах і гасцініцах. Часта ездзіў у Краснаярск, дзе праводзіў лета.

У 1907 годзе стаў членам Саюза рускіх мастакоў, пакінуўшы шэрагі Таварыства перадзвіжнікаў.

Памёр у Маскве 6 (19) сакавіка 1916 года ад хранічнай ішэмічнай хваробы сэрца, але паводле царкоўнага метрычнага запісу — ад запалення лёгкіх. Пахаваны ў Маскве на Ваганькаўскіх могілках побач з жонкай.

Памяць У гонар мастака названы вуліцы ў Мінску і Наваполацку.

Крыніцы

Літаратура

Су́риков Василий Иванович // Популярная художественная энциклопедия. Архитектура. Живопись. Скульптура. Графика. Декоративное искусство. В 2 т. / Под ред. Полевого В. М. Ред. кол.: В. Ф. Маркузон, Д. В. Сарабьянов, В. Д. Синюков (зам. гл. ред.) — М.: Издательство «Советская энциклопедия», 1986. — Книга II. М—Я, 1986. — С. 270. — 432 с, ил., 32 л. ил. — 200 000 экз.

Спасылкі

Катэгорыя:Перасоўнікі Катэгорыя:Мастакі Расіі XIX стагоддзя Катэгорыя:Выпускнікі Імператарскай Акадэміі мастацтваў Катэгорыя:Пахаваныя на Ваганькаўскіх могілках Катэгорыя:Правадзейныя члены Імператарскай Акадэміі мастацтваў Катэгорыя:Асобы на марках