Курт Тухольскі (ням. Kurt Tucholsky; , ,  — , ) — нямецкі журналіст і пісьменнік яўрэйскага паходжання. Ён таксама пісаў пад псеўданімамі Каспар Хаўзер, Петэр Пантэр, Тэабалда Тыгер і Ігнац Вробель.

Лічыцца адным з найбуйнейшых публіцыстаў часоў Ваймарскай рэспублікі. Займаўся палітычнай журналістыкай, пэўны час з'яўляўся адным з выдаўцоў штотыднёвіка «Сусветная трыбуна» (Die Weltbühne). Курт Тухольскі працаваў у галіне грамадскай крытыкі ў традыцыях Генрыха Гейнэ. У той жа час ён быў таленавітым сатырыкам, кабарэтыстам, паэтам-песеннікам і празаікам. Пасля прыходу да ўлады ў Германіі нацыстаў эміграваў у Швецыю. Скончыў жыццё самагубствам.

Фотагалерэя

Спасылкі

Таварыства імя Курта Тухольскага

Курт Тухольскі — Берлінскія чуткі — беларускія пераклады

Катэгорыя:Выпускнікі Енскага ўніверсітэта‏ Катэгорыя:Пісьменнікі Германіі Катэгорыя:Паэты Германіі Катэгорыя:Нямецкамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Нямецкамоўныя паэты Катэгорыя:Асобы на марках Катэгорыя:Пісьменнікі-самазабойцы Катэгорыя:Члены Незалежнай сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі Катэгорыя:Пацыфісты