__NOTOC__ 29 снежня — трыста шэсцьдзесят трэці (трыста шэсцьдзесят чацвёрты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.

Падзеі 418: Баніфацый I абраны Папам Рымскім. 1845: Тэхас стаў 28-м штатам ЗША. 1911: Сунь Ятсен быў абраны часовым прэзідэнтам Кітайскай рэспублікі. 1947: Абвешчана пра аднаўленне дзейнасці Рады БНР на чале з Міколам Абрамчыкам. 1967: Джон Арчыбальд Уілер упершыню ўжыў у публічнай лекцыі тэрмін «чорная дзірка». 1989: Вацлаў Гавел стаў Прэзідэнтам Чэхаславакіі.

Нарадзіліся 1692: Франц Георг Херман, нямецкі мастак 1709: Лізавета Пятроўна, імператрыца расійская (пам. 5.1.1762) 1809: Уільям Гладстан, прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі (пам. 19.5.1898) 1842: Восіп Лунц, беларускі ўрач і навуковец 1863: Міхал Дзявочка, беларускі спартсмен-веласіпедыст 1883: Яўген Барычэўскі, беларускі літаратуразнавец і перакладчык (пам. 12.9.1934) 1896: Хасэ Давід Альфара Сікейрас, мексіканскі мастак, палітычны актывіст (пам. 6.1.1974) 1921: Добрыца Чосіч, сербскі пісьменнік, грамадскі дзеяч 1923: Лілі Эберт, брытанская пісьменніца 1953: Дэн Лідзюнь, кітайская спявачка (пам. 8.5.1995) 1956: Мікалай Андрэеў, рэжысёр Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек 1957: Олівер Хіршбігель, нямецкі кінарэжысёр 1982: Элісан Бры, амерыканская актрыса

Памерлі 1825: Жак-Луі Давід, французскі мастак (нар. 30.8.1748) 1865: Генрых Аншуц, аўстрыйскі акцёр 1884: Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, беларускі паэт і драматург (нар. 4.2.1808) 1924: Карл Шпітэлер, швейцарскі паэт, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (нар. 24.4.1845) 1929: Вільгельм Майбах, нямецкі аўтаканструктар і прадпрымальнік (нар. 9.2.1846) 1941: Луіс Майкл Эйлшэміус, амерыканскі мастак 1986: Андрэй Таркоўскі, расійскі кінарэжысер, сцэнарыст (нар. 4.4.1932) 2024: Джымі Картэр, 39-ы прэзідэнт ЗША

Святкуюць Ірландыя: Дзень Канстытуцыі Манголія: Дзень Незалежнасці

С29