Медаль «За вызваленне Варшавы» — узнагарода для вайскоўцаў Чырвонай Арміі, Ваенна-Марскога Флота і войскаў НКУС, якія непасрэдна ўдзельнічалі ў гераічным штурме і вызваленні Варшавы 14-17 студзеня 1945 года. Таксама гэтым медалём узнагароджваліся арганізатары і кіраўнікі баявых дзеянняў па вызваленні гэтага горада.

Медаль заснаваны Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 9 чэрвеня 1945 года. Аўтар праекта медаля — мастачка Курыцына.

Па стане на 1 студзеня 1995 года медалём «За вызваленне Варшавы» ўзнагароджана прыблізна 701 700 чалавек.

Спасылкі

Узнагароджаныя медалём «За вызваленне Варшавы» Медаль «За вызваленне Варшавы»

За вызваленне Варшавы Катэгорыя:Гісторыя Варшавы Катэгорыя:З’явіліся ў 1945 годзе Катэгорыя:1945 год у Варшаве