Медаль «За вызваленне Бялграда» — узнагарода для вайскоўцаў Чырвонай Арміі, Ваенна-Марскога Флота і войскаў НКУС, якія непасрэдна ўдзельнічалі ў гераічным штурме і вызваленні Бялграда ў перыяд 29 верасня — 22 кастрычніка 1944 года. Таксама гэтым медалём узнагароджваліся арганізатары і кіраўнікі баявых дзеянняў па вызваленні гэтага горада.
Медаль заснаваны Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 9 чэрвеня 1945 года. Аўтар праекта медаля — мастак А. І. Кузняцоў.
Медалём «За вызваленне Бялграда» ўзнагароджаны каля 70 000 чалавек.
Апісанне медаля Медаль «За вызваленне Бялграда» выраблены з латуні і мае форму правільнага круга дыяметрам 32 мм.
На вонкавым баку медаля па акружнасці надпіс «ЗА ВЫЗВАЛЕННЕ», у цэнтры надпіс «БЯЛГРАДА», уверсе над надпісам пяціканцовая зорачка, па акружнасці лаўровы вянок.
Бок медаля абрамлены борцікам.
На адваротным баку медаля дата вызвалення Бялграда — «20 кастрычніка 1944», над датай пяціканцовая зорачка.
Усе надпісы і малюнкі на медалі выпуклыя.
Медаль вушкам i кольцом злучаецца з пяцівугольнай калодкай, абцягнутай зялёнай шаўковай муаравай стужкай шырынёй 24 мм. Пасярэдзіне стужкі чорная палоска шырынёй 8 мм.
Медаль «За вызваленне Бялграда» носіцца на левым боку грудзей і пры наяўнасці іншых медалёў СССР размяшчаецца пасля медаля «За ўзяцце Берліна».
Спасылкі
Медалі і ордэны СССР
За вызваленне Белграда Катэгорыя:Бялград Катэгорыя:З’явіліся ў 1945 годзе