__NOTOC__ 30 верасня — дзвесце семдзесят трэці (дзвесце семдзесят чацвёрты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі 1791: У Вене адбылася прэм’ера апошняй оперы Моцарта «Чароўная флейта». 1901 У Францыі ўводзіцца абавязковая рэгістрацыя аўтамабіляў, якія могуць дасягаць хуткасці больш за 36 км/гадзіну. 1902: Запатэнтаваны штучны шоўк (віскоза). 1938: Падпісана Мюнхенскае пагадненне аб падзеле Чэхаславакіі. 1939: Уладзіслаў Сікорскі ўзначаліў польскі эмігранцкі ўрад (у Францыі). 1965: У выніку путчу лідар Інданезіі Сукарна адхілены ад рэальнага кіраўніцтва краінай; уладу захапіў генерал Сухарта. 1966: Батсвана абвешчана незалежнай дзяржавай. 1989: У Мінску ўпершыню прайшоў «Чарнобыльскі шлях». 2022: У Маскве адбылася цырымонія падпісання дагавораў аб далучэнні да Расіі ДНР, ЛНР, Запарожскай і Херсонскай абласцей.
Нарадзіліся 1207: Румі, персідскі паэт 1227: Мікалай IV, Папа Рымскі 1870: Жан Батыст Перэн, французскі фізік 1882: Ганс Вільгельм Гейгер, нямецкі фізік 1892: Зоська Верас, беларуская пісьменніца і грамадская дзяячка (пам. 8.10.1991) 1896: Аркадзь Астаповіч, беларускі мастак (пам. 21.9.1941) 1913: Самуэль Эйленберг, амерыканскі матэматык 1921: Дэбора Кер, брытанская актрыса 1924: Трумэн Капотэ, амерыканскі раманіст і драматург 1927: Уільям Стэнлі Мервін, амерыканскі паэт 1931: Ніл Гілевіч, дзеяч беларускай культуры, пісьменнік, літаратуразнавец, перакладчык, фалькларыст, адзін з заснавальнікаў ТБМ 1933: Ілья Іосіфавіч Кабакоў, амерыканскі мастак 1937: Ёханес Груцке, нямецкі мастак 1970: Гілад Эрдан, ізраільскі дзяржаўны дзеяч 1992: Эзра Мілер, амерыканскі акцёр 1998: Нарвэ Гілье Нордас, нарвежскі лёгкаатлет
Памерлі
1612: Федэрыка Барочы, італьянскі мастак 1640: Якапа Кіменці, італьянскі мастак 1781: Жан-Батыст Лепрэнс, французскі жывапісец 1788: Матэус Гюнтэр, нямецкі жывапісец 1827: Вільгельм Мюлер, нямецкі паэт 1882: Адольф Генрых Лір, нямецкі мастак 1926: Вікторыя Дзюбур, французская мастачка 1934: Мітрафан Доўнар-Запольскі, беларускі гісторык, этнограф, эканаміст (нар. 14.6.1867) 1939: Уладзіслаў Сівы-Сівіцкі, беларускі паэт (нар. 22.3.1865) 1955: Джэймс Дын, амерыканскі акцёр 1983: Паўль Хааваакс, эстонскі паэт і празаік 1992: Мікалай Бірыла, беларускі мовазнавец (нар. 10.9.1923) 1999: Дзмітрый Ліхачоў, рускі філолаг, акадэмік, перакладчык «Слова пра паход Ігараў», «Аповесці мінулых гадоў» і інш. (нар. 28.11.1906) 2004: Мілдрэд Мак-Дэніел, амерыканская лёгкаатлетка 2005: Зміцер Кісель, беларускі журналіст, гісторык, грамадскі дзеяч (нар. 1962) 2011: Ральф Штэйнман, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (2011) 2014: Марцін Льюіс Перл, амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы 2019: Джэсі Норман, амерыканская спявачка
Святкуюць
Міжнародны дзень перакладчыка, заснаваны Міжнароднай федэрацыяй перакладчыкаў у 1991 годзе. Міжнародны дзень Інтэрнэту, заснаваны Папам Рымскім Янам Паўлам II у 1998 годзе.
Абхазія, Дзень незалежнасці. Батсвана, Дзень незалежнасці. , Усеўкраінскі дзень бібліятэк. Карэлія, Дзень вызвалення Карэліі ад фашысцкіх захопнікаў.
930