Дзяніс Лебедзеў (нар. , Бабруйск) — беларускі футбаліст, брамнік.
Клубная кар’ера Выхаванец бабруйскай ДЮСШ-5, выступаў за дубль бабруйскай «Белшыны». У апошнім матчы сезона 2011 выйшаў на поле ў дадатковы час (пасля 90-й хвіліны), замяніўшы Руслана Капанцова. У снежні 2011 года падпісаў трохгадовы кантракт з клубам.
У пачатку 2013 года перайшоў у светлагорскі «Хімік», дзе стаў другім брамнікам. У сакавіку 2015 года стаў іграком «Бярозы-2010».
У студзені 2016 года вярнуўся ў «Белшыну» з арэнды і далучыўся да асноўнага складу каманды. Аднак, не здолеў замацавацца ў складзе і зноў быў аддадзены ў арэнду «Хіміку», дзе на гэты раз стаў асноўным брамнікам.
У студзені 2020 года па справе аб дагаварных матчах быў дыскваліфікаваны АБФФ на тры гады. У ліпені 2020 года па выніках крымінальнай справы быў прысуджаны да 2 гадоў абмежавання волі.
Міжнародная кар’ера У 2010 годзе згуляў за юніёрскую зборную Беларусі ў адборачным матчы чэмпіянату Еўропы супраць Чэхіі.
Крыніцы
Катэгорыя:Футбольныя варатары Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Белшына Катэгорыя:Ігракі ФК Хімік Светлагорск Катэгорыя:Ігракі ФК Бяроза-2010