__NOTOC__
3 жніўня — дзвесце пятнаццаты (дзвесце шаснаццаты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі 1100: Генрых I Баклерк стаў каралём Англіі. 1427: Барыс Аляксандравіч, вялікі князь цвярскі заключыў з Вітаўтам дагавор «быть за одно». 1492: Выгнанне яўрэяў з Іспаніі. 1569: Герцагства Курляндскае і Земгальскае разам з Інфлянтамі абвешчаны васаламі Рэчы Паспалітай. 1678: Паміж Рэччу Паспалітай і Расіяй заключаны дагавор аб працягу на 13 гадоў Андрусаўскага перамір'я, наўзамен Кіева Рэчы Паспалітай перададзены Веліж, Себеж і Невель. 1914: У час 1-ай сусветнай вайны Германія абвясціла вайну Францыі. 1940: Літоўская ССР далучана да Савецкага Саюза. 1946: Заснаваная Нацыянальная баскетбольная асацыяцыя (НБА) ЗША. 1943: Пачаўся першы этап савецкай партызанскай аперацыі «Рэйкавая вайна». 1958: Атамаход «Наутылус» упершыню дасягнуў Паўночнага полюса пад вадой. 1992: Рэспубліка Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Нігерыяй. 2004: Гарадскому пасёлку Тураў нададзены статус горада.
Нарадзіліся thumb|120px|Шэнуда III Александрыйскі 1803: Джозеф Пакстан, англійскі інжынер, батанік 1811: Эліша Оціс, вынаходнік бяспечнага ліфта 1899: Баляслаў Грабінскі, беларускі ўрач, дзеяч беларускай эміграцыі (пам. 20.8.1991) 1904: Кліфард Дональд Саймак, амерыканскі пісьменнік-фантаст 1908: Біргіт Кульберг, шведскі харэограф 1923: Шэнуда III Александрыйскі, Патрыярх Копцкай праваслаўнай царквы 1934: Жонаш Савімбі, ангольскі палітычны дзеяч 1963: Джэймс Алан Хэтфілд, лідар гурта Metallica 1977: Анджэла Бізлі Старлінг, брытанская Інтэрнэт-прадпрымальніца 1979: Эванджэлін Лілі, канадская актрыса 1985: Рубен Лімарда, венесуэльскі фехтавальшчык, алімпійскі чэмпіён 1986: Дар'я Домрачава, беларуская біятланістка
Памерлі thumb|right|120px|Аляксандр Салжаніцын 1270: Жан Трыстан Французскі, французскі прынц 1615: Крыштаф Дарагастайскі, дзяржаўны дзеяч Вялікага княства Літоўскага, доктар медыцыны (нар. 2.3.1562) 1776: Петэр Якаб Хорэманс, фламандскі жывапісец 1806: Мішэль Адансон, французскі батанік 1917: Фердынанд Георг Фрабеніус, нямецкі матэматык 1917: Стэфан Жавел, французскі астраном 1968: Канстанцін Ракасоўскі, маршал Савецкага Саюза, маршал Польшчы 1971: Янка Маўр, беларускі пісьменнік (нар. 10.5.1883) 1994: Інакенцій Смактуноўскі, савецкі акцёр 1998: Альфрэд Шнітке, савецкі кампазітар і піяніст 2005: Рут Пераметс-Пюс, эстонская актрыса 2008: Аляксандр Салжаніцын, рускі пісьменнік
Святкуюць Венесуэла: Дзень сцяга Нігер: Дзень незалежнасці Экватарыяльная Гвінея: Дзень арміі
803