__NOTOC__

3 ліпеня — сто восемдзесят чацвёрты (сто восемдзесят пяты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.

Падзеі

987: Каранацыяй Гуга Капета закончылася валадаранне каралінгаў і пачалося валадаранне капетынгаў. 993: У дароўнай грамаце Атона III упершыню ўпамінаецца горад Патсдам пад імем «Poztupimi». 1410: Злучаныя польска-літоўскія войскі пад кіраўніцтвам Уладзіслава II Ягайлы рушылі да мяжы Тэўтонскага ордэна. 1608: Французскі гідрограф Самюэль дэ Шамплейн заснаваў горад Квебек. 1660: Войска Паўла Сапегі вызваліла Менск ад расійскіх захопнікаў. 1811: Руская армія пад кіраўніцтвам Міхаіла Кутузава разбіла турэцкую армію пад Рушчуком. 1848: Выйшаў першы нумар аўстрыйскай газеты «Die Presse». 1890: Штат Айдаха ўвайшоў у склад ЗША, стаўшы 43-м штатам. 1941: Упершыню пасля пачатку вайны Іосіф Сталін выступіў з радыёзваротам да савецкага народа. 1944: Вызваленне Мінска ад нацысцкіх захопнікаў. 1959: У памяць баявой садружнасці партызан Беларусі, Расіі і Латвіі адкрыты Курган Дружбы на мяжы трох рэспублік. 1988: Амерыканскі фрэгат збіў над Персідскім залівам іранскі грамадзянскі самалёт з 290 пасажырамі на борце. 1996: Барыс Ельцын абраны Прэзідэнтам Расіі на другі тэрмін. 2020: Камета C/2020 F3 (NEOWISE) прайшла свой перыгелій.

Нарадзіліся

1423: Людовік XI, кароль французскі 1728: Роберт Адам, шатландскі архітэктар 1767: Жан Дэсоль, французскі дзяржаўны дзеяч 1789: Іаган Фрыдрых Авербек, нямецкі мастак 1828: Уладзіслаў Чартарыйскі, польскі палітычны дзеяч (пам. 23.6.1894) 1866: Амбруаз Валар, французскі гандляр творамі мастацтва (пам. 21.7.1939) 1879: Васіль Рагуля, беларускі грамадскі і палітычны дзеяч, пасол і сенатар у Польскай Рэспублікі (пам. 16.6.1955) 1883: Франц Кафка, нямецкамоўны пісьменнік (пам. 3.6.1924) 1896: Яраслаў Кастыцэвіч, беларускі педагог, грамадскі і царкоўны дзеяч (пам. 1.4.1971) 1897: Джэсі Дуглас, амерыканскі матэматык 1901: Андрэй (Крыт), рэлігійны і грамадскі дзеяч беларускага замежжа (пам. 21.5.1983) 1910: Аляксей Грыцук, беларускі грамадскі дзеяч, гісторык, літаратуразнавец, настаўнік, старшыня Згуртавання беларусаў Канады (пам. 30.5.1976) 1918: Рыгор Бярозкін, беларускі літаратуразнавец 1922: Карнель, нідэрландскі мастак 1926: Уладзімір Багамолаў, рускі пісьменнік (пам. 2003) 1928: Ян Махульскі, польскі акцёр і рэжысёр 1937: Том Стопард, брытанскі драматург 1940: Роберт Язэп Тамушанскі, беларускі рэлігійны і грамадска-культурны дзеяч, філолаг, публіцыст (пам. 10.12.1996) 1945: Сахарон Шэлах, ізраільскі матэматык 1952: Лора Брэніган, амерыканская спявачка 1958: Генадзь Аляксандравіч Лаўрэцкі, беларускі архітэктар і гісторык архітэктуры. 1960: Вінс Кларк, брытанскі музыка, кампазітар, удзельнік гуртоў Depeche Mode, Yazoo, Erasure 1962: Том Круз, амерыканскі акцёр 1987: Себасцьян Фетэль, гоншчык Формулы-1, чатырохразовы чэмпіён свету 1993: Нік Фінк, амерыканскі плывец, чэмпіён свету 1993: Міхкель Райм, эстонскі велагоншчык

Памерлі 683: Леў II, Папа Рымскі 1640: Джузэпэ Чэзары, італьянскі жывапісец 1642: Марыя Медычы, каралева французская 1904: Тэадор Герцль, аўстрыйскі яўрэйскі журналіст, палітык, заснавальнік палітычнага сіянізму 1918: Мехмед V, султан асманскі 1935: Андрэ Сітраен, французскі прадпрымальнік 1936: Генрых Хёрле, нямецкі мастак 1969: Браян Джонс, рок-музыкант, гітарыст The Rolling Stones 1971: Джым Морысан, лідар музычнага гурта The Doors 1987: Цута Кімура, японскі мастак 1998: Леў Рохлін, расійскі палітык і ваенны дзеяч 2002: Кенет Рос Мак-Кензі, амерыканскі фізік 2004: Андрыян Нікалаеў, савецкі касманаўт 2005: Альберта Латуада, італьянскі кінарэжысёр і сцэнарыст 2017: Паала Віладжа, італьянскі акцёр і рэжысёр

Святкуюць Беларусь: Дзень незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі) Амерыканскія Віргінскія астравы, ЗША: Дзень эмансіпацыі М'янма: Дзень жанчын

703