Дзісна (; у верхнім цячэнні Дзісенка) — рака ў Літве і Беларусі (у Віцебскай вобласці), левы прыток Дзвіны. Даўжыня 178 км, у межах Беларусі каля 149 км. Вадазбор 8180 км², у межах Беларусі каля 7730 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 52,4 м³/с. Агульнае падзенне ракі 39,7 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,2 ‰.

Назва Назва Дзісны балцкага паходжанняA. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 87..

Сваёй структурай назва Дзісна блізкая назвам возера Лісна (на ўсходзе ад возера Асвея), рэк Цна (< Tus-n-, ад балцкага *taus- / *tus- «ціхі»), Лусня (прыток пскоўскай ракі Кунья).

У гэтых назвах карані пашыраныя пашыральнікам -n-. Ён жа ў назвах тыпу Стабна, Стабня (< Stab-in-, ад пруск. stabis «камень»)В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 209..

Карані Dis-, Tus- асобна не засведчаныя. Асобна карані Lis-, Lus- у гідронімах Lissa (цяпер польск. Liza, левы прыток Нарава ля Суража)Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. T. V. Warszawa, 1884. C. 321., Ліс(с)а (прыток Пцічы)П. Л. Маштаков. Список рек днепровского бассейна. С.-Петербург, 1913. С. 150., Лус(с)а (рака на памежжы Цвярской і Смаленскай абласцей).

Рачныя назвы тыпу Ліс(с)а адносяцца да групы гідронімаў з канчаткам -(с)са: Іса, Ліса, Уса, Эса, Дрыса, Пліса, , Труса, Таса, Рэса, Выса, Васа (на Падняпроўі, Падзвінні, Панёманні, Павісленні, Павоччы)Топоров В. Н. Балтийский элемент в гидронимии Поочья III // Балто-славянские исследования 1988—1996. Москва, 1997. С. 281—282..

З іх некаторыя этымалагізуюцца больш-менш надзейна: Уса ад *aus-/*us- «блішчэць», Іса ад *eis-/*is- «імкнуцца»H. Krahe. Unsere ältesten Flussnamen. Wiesbaden, 1964. C. 55—57.. Балцкае паходжанне вызначаецца і калі корань пашыраецца з дапамогай вядомых балцкіх гідранімічных пашыральнікаў: Іса — *Ісла (< Іслач < Is-l-, ak-), Уса — Усія (Us-ij-), Неса — Несла, Нясета (Nes-, -l-, -et-), Дрыса — Дрысела (Dris-, -el-), Рэса — (Res-, -et-).

У назве Дзісна аснова Di-s- можа быць звязаная з індаеўрапейскім *dei- / dī- «свяціць» (> літоўскае diena «(светлы) дзень»), які таксама бачаць у назве ДзітваA. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 88.. Тады Дзісна мусіла б значыць «Блішчастая (рака)», як і назвы Лучоса, Свіцязь.

Асноўныя прытокі Справа: Бірвета, Галбіца, Бярозаўка, Мнюта, Плаўня, Авута. Злева: Дрысвята, Янка, Маціца, Раўкета.

На рацэ Гарады: Дзісна. Гарадскія пасёлкі: Шаркаўшчына.

Агульнае Выцякае з возера Дзіснай («Дзісны») у Літве, цячэ па тэрыторыі Браслаўскага (у т.л. па мяжы з Літвой), Пастаўскага, Шаркаўшчынскага і Мёрскага раёнаў па Дзісенскай нізіне — заходняй частцы Полацкай нізіны. Максімальны расход вады 710 м³/с, мінімальны — 5 м³/с (в. Пазікі Мёрскага раёна, за 15 км ад вусця; адпаведна 1963, 1960). Рака замярзае ў 2-й дэкадзе снежня, крыгалом у 1-й дэкадзе сакавіка.

Даліна трапецападобная, шырыня яе 400—600 м, месцамі да 1,5 км. Пойма ў вярхоўі чаргуецца па берагах (шырыня 200—400 м), на астатнім працягу двухбаковая, шырыня яе ў сярэднім цячэнні 80—100 м, у ніжнім да 500 м.

Рэчышча звілістае, на працягу 7,7 км (1 км на ўсход ад вёскі Германоўшчына — 2 км на поўдні ад вёскі Марозаўка Браслаўскага раёна) каналізаванае; шырыня яго 20—30 м, у сярэднім цячэнні да 60 м, у нізоўях да 100 м. Берагі ў вярхоўях нізкія, часткова забалочаныя, на астатнім працягу стромкія, вышынёй 2—7 м, у месцах выхаду грунтавых водаў забалочаныя.

У басейне Дзісны азёры Асвята, Богінскае, Ілава, Крывое, Княж, Раўкета, Старадворскае, Сэклы, Чорнае і інш.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Рэкі Літвы Катэгорыя:Прытокі Заходняй Дзвіны Катэгорыя:Рэкі Пастаўскага раёна Катэгорыя:Рэкі Браслаўскага раёна Катэгорыя:Рэкі Мёрскага раёна Катэгорыя:Рэкі Шаркаўшчынскага раёна