Балбасава (руск. Болбасово) — гарадскі пасёлак у Аршанскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі. Да 2013 знаходзіўся ў юрысдыкцыі Аршанскага гарсавета. У 2016 годзе да пасёлка далучана вёска БарсукіРешение Оршанского районного Совета депутатов от 16 мая 2016 г. № 141 Об упразднении деревни Барсуки Оршанского района .
Тут размешчаны Аршанскі авіярамонтны завод. Насельніцтва — 3 230 чал. (2025).
Гісторыя Упершыню упамінаецца з 1598 г. як Балбасы. У 1916 г. 62 двары, 186 мужчын і 216 жанчын У 1928 г. перайменаваны ў Балбасава. На працягу 1934—1936 гг. сіламі 18 тыс. чалавек і каля 2 тыс. цыган пабудаваны ваенны аэрадром з інфрастуктурай: узлётна-пасадачная паласа, самалётныя ангары, склады, школа, сталовая, Дом культуры, жылыя дамы, парашутная вышка, штаб. У 1938 г. тут сфарміравана 43-я авіядывізія ў складзе 2-х палкоў. 1 сакавіка 1954 г. створаны 402 авіяполк цяжкіх бамбардзіроўшчыкаў ТУ-4 і ТУ-16, якія маглі несці ядзерную зброю. Першы камандзір палка — палкоўнік Н. І. Ярыгін. У 1991 г. полк складалі 24 машыны ТУ-16К і ТУ-22М3, якія кругласутачна ляталі 3 тыс. км. па радыюсу з бомбамі і ракетамі. У 1988—1989 гг. полк удзельнічаў у афганскай вайне. Расфарміраваны 18 снежня 1994 г..
Да 16 верасня 1960 года вёска Балбасава ўваходзіла ў склад Баранскага сельсаветаРашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 верасня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26., да 22 студзеня 1963 года знаходзілася ў адміністрацыйным падпарадкаванні Баранскага пассаветаРашэнне выканкома Віцебскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 22 студзеня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 9 (1009)., да 26 мая 1996 года ўваходзіла ў склад Першамайскага сельсавета, да 15 чэрвеня 2000 года — у склад Балбасаўскага сельсавета, да 22 студзеня 2001 года — у склад Балбасаўскага пассавета, пасля — у адміністрацыйным падпарадкаванні Аршанскага гарсавета.
Насельніцтва
Эканоміка З 1956 г. у пасёлку існавалі рамотна-тэхнічныя майстэрні (в/ч № 77885) на якіх працавалі каля 200 рабочых з Оршы, Барані, навакольных вёсак. У 1970 г. майстэрні названы «Аршанскім авіарамотным заводам» (у 2011 г.--117 працаўнікоў).
23 ліпеня 2015 г. прэзідэнт Беларусі падпісаў загад, які прадугледжвае стварэнне буйнога мультымадальнага прамыслова-лагістычнага цэнтра ў пасёлку Балбасава (партал для размяшчэння вытворчасцей па апрацоўцы сыравіны, перавалцы грузаў, каардынацыі ўзаемадзеяння розных відаў транспарту, кароткатэрміновага і доўгатэрміновага захоўвання тавараў). Аршанскі транспартны вузел (шашэйны, чыгуначны і авіяцыйны), які знаходзіцца на выгодным перасячэнні транпартных магістралей «Санкт-Пецярбург-Орша-Кіеў-Адэса» і «Масква-Орша-Мінск-Берлін», можа паспрыяць таму, што Балбасава стане адным з ключавых вузлоў сусветнага гандлёва-транспартнага калідора «Кітай-Еўропа». Важнай падставай гэтага з’яўляецца наяўнасць прыдатнага аэрадрома і авіярамонтнага завода.
Плануецца таксама пабудаваць яшчэ адзін лагістычны комплекс на базе «Аршанскага авіярамонтнага завода», які знаходзіцца ў Балбасава. Гэты праект будзе рэалізоўвацца кампаніяй «ИПЛ Комплекс» (рэзідэнтам СЭЗ «Віцебск») і кітайскай кампаніяй «Sinohydro Bureau 4 CO.,Ltd», а таксама аддзялення банка правінцыі Цынхай «China Development Bank» (Кітай).
Агульная плошча мультымадальнага прамыслова-лагістычнага цэнтра павінна ў будучым скласці да 100 га, а сама канцэпцыя яго развіцця разлічана на некалькі дзясяткаў год і прадугледжвае ў выніку будаўніцтва 15 складскіх модуляў, адміністрацыйнага цэнтра, зоны жыццезабеспячэння, стварэнне аэрапорта міжнароднага класа (праз рэканструкцыю дзеючай узлётна-пасадачнай паласы), арганізацыю вытворчасцей рознага ўзроўню, а таксама ўзвядзенне энергаблока для энерга- і цеплазабеспячэння самога лагістычнага комплексу, авіярамонтнага завода і найбліжэйшых прадпрыемстваў.
Славутасці
Помнік дальняй авіяцыі — самалёт ТУ-16 (пачатак 1950-х гадоў) — Вядомыя ўраджэнцы і жыхары Юрый Адамавіч Франкоў (нар. 1955) — беларускі тэатральны акцёр.
Гл. таксама Пасёлкі гарадскога тыпу Віцебскай вобласці Пасёлкі гарадскога тыпу Беларусі
Зноскі
Спасылкі
Лукашенко одобрил создание крупного логцентра в Болбасово // tut.by