Ржып (, ) — гара ў Чэхіі. Вышыня 459 метраў. Размешчана пасярод раўніны, дзякуючы чаму бачна з вялікай адлегласці. Геалагічна ўяўляе сабой рэшткі старажытнага вулкана. thumb|злева|180пкс|Ратонда Св. Георгія.
Па легендзе, менавіта на гэтай гары Чэх (прабацька ўсіх чэхаў) пасяліў сваё племя пасля доўгіх падарожжаў. Гара з’яўляецца нацыянальным сімвалам Чэхіі.
На вяршыні стаіць ратонда Св. Георгія (Йіржы), пабудаваная ў 1126 годзе.
Спасылкі
virtual show
Катэгорыя:Горы Чэхіі