Со́мніца — рака ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, левы прыток Заходняй Дзвіны.
Даўжыня ракі 10 км. Выцякае з возера Пушна, упадае ў Заходнюю Дзвіну паблізу ад вёскі Кулакова. Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,6 м/км. Плошча вадазбору 48 км². Рэчышча ў верхнім цячэнні каналізаванае. У Сомніцу ўпадае ручай з возера Заазер’е. У басейне ракі знаходзяцца таксама азёры Семянец і Маркоцінец.
На рацэ вёска Шалкова.
Літаратура
Спасылкі Общая характеристика речной сети Витебской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Рэкі Полацкага раёна Катэгорыя:Прытокі Заходняй Дзвіны