__NOTOC__ 9 верасня — дзвесце пяцьдзясят другі (дзвесце пяцьдзясят трэці ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.

Падзеі 337: Пасля смерці Канстанціна I Вялікага кіраўнікамі Рымскай імперыі сталі тры яго сыны: Канстанцін II, Канстанцый II і Канстант. 622: Магамет са сваімі прыхільнікамі пакідае Мекку. 1087: Вільгельм II стаў каралём Англіі 1609: Войскі Вялікага Княства Літоўскага на чале з Львом Сапегам пачалі аблогу Смаленска. 1776: Зацвержаная новая назва аб’яднаных калоній Амерыкі — Злучаныя Штаты Амерыкі. 1791: Сталіца ЗША названа ў гонар прэзідэнта Джорджа Вашынгтона. 1850: Каліфорнія стала 31-м амерыканскім штатам. 1886: У Берне падпісаная Канвенцыя аб ахове літаратурных і мастацкіх твораў — першае міжнароднае пагадненне ў галіне аўтарскага права. 1888: Чылі абвясціла востраў Вялікдня сваёй тэрыторыяй. 1918: У Мінску адкрыліся беларускія настаўніцкія курсы. 1944: Заключана дамова паміж урадам БССР і Польскім камітэтам нацыянальнага вызвалення пра абмен насельніцтвам. У выніку абмену ў 1944—1947 гадах з Беларусі ў Польшчу выехалі 27,4 тыс. чалавек, з Польшчы ў Беларусь — 36 тыс. чалавек. 1969: У Канадзе набыў моц Закон пра мовы, які абвяшчаў англійскую і французскую мовы афіцыйнымі на ўсёй тэрыторыі краіны. 1991: Таджыкістан абвясціў незалежнасць. 1992: У Мінску адкрылася прадстаўніцтва ААН. 2001: Аляксандр Лукашэнка атрымаў перамогу на другіх прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі.

Нарадзіліся thumb|120px|Кардынал Рышэльё 384: Ганорый, першы заходнерымскі імператар 1585: Арман Жан дзю Плесі Рышэльё, французскі дзяржаўны дзеяч (пам. 4.12.1642) 1737: Луіджы Гальвані, італьянскі фізік і ўрач 1778: Клеменс Брэнтана, нямецкі паэт 1828: Леў Талстой, рускі пісьменнік, філосаф 1890: Курт Левін, амерыканскі псіхолаг 1923: Кліф Робертсан, амерыканскі акцёр 1924: Анатоль Гурыновіч, беларускі дзяржаўны дзеяч, міністр замежных спраў Беларусі ў 1966—1990 гадах (пам. у 1999) 1930: Надзея Румянцава, савецкая і расійская актрыса тэатра і кіно (пам. 8.4.2008) 1949: Адам Фішэр (дырыжор) 1956: Аві Вігдэрзон, ізраільскі матэматык 1958: Міра Лукша, беларуская пісьменніца 1960: Х’ю Грант, брытанскі акцёр 1961: Андрэй Вядзернікаў, заснавальнік і кіраўнік INTERNATIONAL KARATE ASSOCIATION OF BELARUS

Памерлі thumb|right|120px|Ганна Ягелонка 1087: Вільгельм Заваёўнік, герцаг Нармандыі, кароль Англіі з 1066 (нар. 1027) 1596: Ганна Ягелонка, каралева польская і вялікая княгіня літоўская (нар. 18.10.1523) 1809: Аўгуст Людвіг Шлёцэр, нямецкі і расійскі гісторык, філолаг, публіцыст і статыстык (нар. 1735) 1832: Бернгард Кляйн, нямецкі кампазітар 1841: Агюстэн Пірам Дэкандоль, швейцарскі і французскі батанік 1863: Ігнат Будзіловіч, удзельнік паўстання 1863—1864 гг. у Аршанскім павеце, расстраляны (нар. 1841) 1898: Стэфан Малармэ, французскі паэт 1901: Анры дэ Тулуз-Латрэк, французскі мастак 1917: Ігнат Буйніцкі, беларускі акцёр, рэжысёр, тэатральны дзеяч, стваральнік нацыянальнага прафесійнага тэатра, удзельнік літаратурнага жыцця (нар. 10(22).8.1861) 1976: Мао Цзэдун, кітайскі дзяржаўны дзеяч, старшыня КНР (нар. 26.12.1893) 1997: Бёрджэс Мерэдыт, амерыканскі акцёр і рэжысёр 2000: Херберт Фрыдман, амерыканскі астрафізік 2006: Аркадзь Вольскі, савецкі і расійскі палітык 2019: Марці Валтанен, фінскі танцоўшчык

Святкуюць

Нацыянальныя : Дзень утварэння Карэйскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі : Дзень незалежнасці

Прафесійныя Сусветны дзень прыгажосці — свята было ўстаноўлена Міжнародным камітэтам эстэтыкі і касметалогіі CIDESCO ў 1995 годзе. Дзень тэстыравальніка (неафіцыйнае свята) — адзначаецца ў памяць аб першым баге.

909