Адольф Га́ман (; 3 верасня 1885, Грос-Лаш, Мекленбург-Шверын, Германская імперыя — 30 снежня 1945, Бранск, СССР) — нямецкі афіцэр падчас Другое Сусветнай вайны, генерал-лейтэнант.

У 1940—1941 гг. камандзір 3-га запаснога палка. Пасля знаходжання пэўны час у рэзерве прызначаны камандзірам 327-га палка (да 1942). Пасля зноў у рэзерве. У 1942 прызначаны камандзірам 666-га палка. Уваходзіў у склад кіраўніцтва Стаўкі галоўнакамандуючага Усходнім фронтам. У 1942—1943 камендант Арла, пасля Бранска. У 1943—1944 камендант Бабруйска. Падчас аперацыі Баграціён узяты савецкімі войскамі ў палон. 26 снежня 1945 на працэсе, што праходзіў у Бранску, прызнаны вінаватым у ваенных злачынствах падчас камандавання Бранскам і Арлом і асуджаны на павешанне. Прысуд выкананы на наступны дзень.

Спасылкі

Катэгорыя:Павешаныя Катэгорыя:Генералы вермахта Катэгорыя:Удзельнікі Першай сусветнай вайны (Германія) Катэгорыя:Кіраўнікі акупацыйнага рэжыму Трэцяга рэйха Катэгорыя:Нацысцкія злачынцы Катэгорыя:Нямецкія каменданты Арла Катэгорыя:Нямецкія каменданты Бранска Катэгорыя:Нямецкія каменданты Бабруйска Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны