Царква ў імя прападобнага мучаніка Афанасія Брэсцкага — праваслаўны храм у г. Слонім Гродзенскай вобласці.

Гісторыя Размешчаная па вул. Войкава (Альбярцін). Пабудавана ў XIX стагоддзі з цэглы, рэканструявана ў XX стагоддзі.

Архітэктура Вырашана прамавугольным у плане аб’ёмам пад двухсхільным дахам. Дабудаваны да фасаду прытвор завершаны цыліндрычным светлавым барабанам пад сплюшчаным цыбулепадобным купалам. Плоскасныя фасады прарэзаны вертыкальна цягнутымі прамавугольнымі аконнымі праёмамі, крапаваны плоскімі і руставанымі лапаткамі.

Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін, З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мн., БелЭн, 2007. -стар. 371.

Спасылкі

Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Слоніма Катэгорыя:Храмы Навагрудскай епархіі Катэгорыя:XIX стагоддзе ў Беларусі Катэгорыя:Аб’екты, названыя ў гонар Афанасія Філіповіча