Царква ў гонар Пакрова Прасвятой Багародзіцы — праваслаўны храм у в. Алекшыцы Бераставіцкага раёна Гродзенскай вобласці.
Гісторыя
Пабудавана ў 1865—1871 гг. з цэглы паводле праекта гродзенскага губернскага архітэктара Віктара Міхаэліса.
Гісторыя папярэднага храма звязана з імем Ганны Міхайлаўны Масальскай, якая ў 1620 годзе завяшчала яму «сумы пенезеи на церковь заложения Илии Пророка в ымению Олексичах у повете городенском лежачое, где их милость панове родичи мои в церкви лежат».
Архітэктура Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Кананічную аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю складаюць 2-ярусная (васьмярык на чацверыку) званіца, прамавугольная трапезная і апсіда, кубападобны аб’ём малітоўнай залы. У сілуэце пануюць шацёр з макаўкай на званіцы і цыбулепадобны купал на 8-гранным барабане над цэнтральным аб’ёмам. У малюнку аконных праёмаў выкарыстана форма гатычнай стральчатай аркі. Інтэр’ер упрыгожаны насценнай размалёўкай.
Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Бераставіцкага раёна Катэгорыя:Алекшыцы (Бераставіцкі раён) Катэгорыя:Храмы Гродзенскай і Ваўкавыскай епархіі Катэгорыя:1871 год у Беларусі