Свята-Пакроўская царква — праваслаўны храм у гонар Покрыва Багародзіцы ў пас. Астроўскі Свіславіцкага раёна Гродзенскай вобласці.
Гісторыя
Пабудавана на паўднёвай ускраіне вёскі ў 1860-я гады з цэглы па праекце Мікалая ЦіхвінскагаКулагин А. Н. Гродненские зодчие XIX — начала XX веков (новые архивные изыскания). // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. Выпуск 24. — Мінск, «Права і эканоміка». — 2018. — С. 78. Адчынена ў 1990-я гг.
Архітэктура
Помнік архітэктуры сінадальнага кірунку рэтраспектыўна-рускага стылю. Вырашана па канону чатырохчасткавай падоўжна-восевай кампазіцыі: двух'ярусная (васьмярык на чацверыку) прытвор-званіца, трапезная, кубападобная малітоўная зала, паўкруглая апсіда. У сілуэце пануе шацёр званіцы з макаўкай і цыбулепадобная галоўка на васьмігранным барабане над чатырохсхільным дахам цэнтральнага аб'ёму. Уваход і арачныя аконныя праёмы аформлены кілепадобнымі парталам і ліштвамі, у дэкоры выкарастаны аркатурныя фрызы, шырынкі, вуглавыя лапаткі.
Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі / А.М. Кулагін, З.Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. - Мн., БелЭн, 2007.
Спасылкі
Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Свіслацкага раёна Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў псеўдарускім стылі Катэгорыя:Астроўскі (Свіслацкі раён) Катэгорыя:Храмы Гродзенскай і Ваўкавыскай епархіі Катэгорыя:1876 год у Беларусі Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Мікалая Ціхвінскага