Падсіцішкі — возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці, за 48 км на паўночны ўсход ад горада Полацк, за 5 км на паўночны ўсход ад вёскі Вялікае Сітна, у басейне ракі Палата.

Плошча паверхні 0,04 км². Даўжыня 0,3 км, найбольшая шырыня 0,2 км. Даўжыня берагавой лініі 0,75 км.

Схілы катлавіны невыразныя. Размешчана сярод балота, якое парасло хмызняком і лесам. На поўначы выцякае ручай у возера Барсукі.

Літаратура

Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»

Катэгорыя:Басейн Палаты Катэгорыя:Азёры Полацкага раёна