Іва́н Альбі́навіч Ке́нік (, в. Бэрэзавы Груд, Лугынскі раён Жытомірская вобласць — ) — беларускі дзяржаўны дзеяч.
Намеснік Старшыні Савета Міністраў БССР (з 1990), Міністр па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь (1994—2000).
Біяграфія Нарадзіўся ў 1937 годзе ў Лугынскім раёне Жытомірскай вобласці. Скончыў Кіеўскі інжынерна-будаўнічы інстытут.
Пасля заканчэння інстытута працаваў у трэсце «Мазырсельбуд», дзе прайшоў шлях ад майстра да кіраўніка.
У 1987—1990 гадах — старшыня Мазырскага гарвыканкама.
З 1990 года — Намеснік Старшыні Савета Міністраў БССР — Старшыня Дзяржаўнага Камітэта БССР па праблемах наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭСПастанова Вярхоунага Савета Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 1990 № 170-XII «Аб прызначэнні Намесніка Старшыні Савета Міністраў Беларускай ССР, Старшыні Дзяржаўнага камітэта Беларускай ССР па праблемах наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС».
26 жніўня 1994 года прызначаны Міністрам па надзвычайных сітуацыях і абароне насельніцтва ад вынікаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС Рэспублікі БеларусьУказ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 жніўня 1994 г № 75 «Аб прызначэнні Міністра па надзвычайных сітуацыях і абароне насельніцтва ад вынікаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС Рэспублікі Беларусь».
20 студзеня 1999 года прызначаны старшынёй камітэта па праблемах наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС пры Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі БеларусьУказ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 студзеня 1999 года № 42 «Аб прызначэнні І. А. Кеніка старшынёй Камітэта па праблемах наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС пры Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях».
З 14 ліпеня 2000 года ў адстаўцыУказ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 ліпеня 2000 года № 393 «Аб вызваленні І. А. Кеніка ад пасады старшыні Камітэта па праблемах наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС пры Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях».
Памёр у кастрычніку 2017 года.
Ушанаванне памяці У гонар І. А. Кеніка у Мазыры названа вуліца.
Спасылкі Біяграфія на старонцы Прэс-Дасье
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Жытомірскай вобласці Катэгорыя:Старшыні Мазырскага гарадскога выканаўчага камітэта Катэгорыя:Намеснікі Старшыні Савета Міністраў БССР Катэгорыя:Намеснікі прэм’ер-міністраў Беларусі Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 11-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання