Уго́дзіна (, ) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Блужскага сельсавета. Месціцца за 16 км на поўдзень ад Мар’інай Горкі, 71 км ад Мінска, 13 км ад чыгуначнай станцыі Талька, на рацэ Сіняўка.
Гісторыя У пачатку XX стагоддзя ўрочышча ў Амяльнянскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні.
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Амяльнянскай воласці накіроўвалі звароты ў Народны Сакратарыят Беларусі са скаргамі на дзеянні нямецкіх акупацыйных улад С. 19.. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У 1926 годзе мела статус пасёлка. У пачатку 1930-х гадоў праведзена прымусовая калектывізацыя, створаны калгас, працавала кузня.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года вёска пад акупацыяй Германіі.
Насельніцтва 1908 год — 10 двароў, 52 жыхары 1926 год — 10 двароў, 51 жыхар 1960 год — 79 жыхароў 2002 год — 3 гаспадаркі, 4 жыхары 2010 год — 3 гаспадаркі, 3 жыхары 2012 год — 1 гаспадарка, 1 жыхар 2019 год — 1 жыхар
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Блужскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пухавіцкага раёна