Све́тлы (, ) — пасёлак у Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Малахавецкага сельсавета. Размешчана за 15 км на поўдзень ад Баранавіч. Насельніцтва 410 жыхароў, 133 гаспадаркі (2005).
Гісторыя На месцы сучаснага пасёлка раней існавалі вёскі Цагельня і Селішча. Абедзве ўпаміналіся ў дакументах 1870 года.
З 1921 года ў складзе Польшчы, у Баранавіцкім павеце Навагрудскага ваяводства.
З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Навамышскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне.
У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
29 верасня 1975 года населены пункт пры Баранавіцкай зверагаспадарцы атрымаў назву пасёлак СветлыУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 29 верасня 1975 г. № 116-IX Аб найменаванні населеных пунктаў, якія ўзніклі на тэрыторыі Велікалуцкага і Малахавецкага сельсаветаў Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці // Зборнік законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1975, № 28 (1474).
Інфраструктура Працуе магазін.
Насельніцтва XX стагоддзе: 1998 — 400 жыхароў. XXI стагоддзе: 2005 — 410 жыхароў, 133 гаспадаркі.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Малахавецкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Баранавіцкага раёна