Дзмітрый Ігаравіч Але́нскі (нар. ) — беларускі барэц грэка-рымскага стылю. Пяцікратны чэмпіён Рэспублікі Беларусь, шматразовы пераможца міжнародных турніраў.
Біяграфія Скончыў Чысцінскую сярэднюю школу. У 2001 годзе паступіў на аддзяленне па грэка-рымскай барацьбе ў вучылішча алімпійскага рэзерву г. Гродна.
У 2004 год паступіў у БДУ на вочнае аддзяленне гістарычнага факультэта, пасля 3 курсу перавёўся на завочнае аддзяленне эканамічнага факультэта.
Чэмпіён Беларусі 2010 года ў вагавай катэгорыі да 60 кг.
Бронзавы прызёр Кубка Свету 2011 года. Сярэбраны прызёр Кубка Прэзідэнта Рэспублікі Казахстан.
Чэмпіён Беларусі 2012 і 2013 гадоў у вагавай катэгорыі да 60 кг.
Пражывае п. Чысць.
Спасылкі Аленский Дмитрий Игоревич
Катэгорыя:Барцы Беларусі Катэгорыя:Чэмпіёны Беларусі па грэка-рымскай барацьбе