7,62×39 мм — прамежкавы (аўтаматны) патрон, адзін з самых распаўсюджаных у свеце. Распрацоўка пачатая ў 1943 годзе, пасля шэрагу дапрацовак у 1949 годзе прыняты на ўзбраенне войскаў СССР як «прамежкавы патрон узору 1943 г.».

Акрамя баявой, шырока выкарыстоўваецца ў паляўнічай зброі.

Маркіроўка Маса кулі, г Пачатковая хуткасць, м/с Дульная энергія, Дж 7,62×39 57Н231 8 710 2010 7,62×39 7Н23 8 730 2130 7,62×39 УС 12,5 300 562

Гісторыя

Праблема масы зброі У 1920-я гады ў СССР абмяркоўваўся паступовы перавод арміі на самазарадную зброю. Для гэтага ў студзені 1926 г. правялі конкурсныя выпрабаванні аўтаматычных вінтовак, аднак высветлілася што прапанавыя мадэлі аказваліся з занадта высокай масай. Прыняцце такіх вінтовак на ўзбраенне па меншай меры негатыўна паўплывае на мабільнасць войск і на колькасць перанасімых салдатамі боепрыпасаў. Дадатковая выпрабаванні высветлілі, што аўтаматычныя вінтоўкі і лёгкія ручныя кулямёты пад дзеючы вінтовачны патрон маюць вялікі імпульс аддачы пры стрэле, ствараючы цяжкасці пры стральбе ў руху, стоячы або з калена.

Паўстала пытанне аб пераходзе да больш меншага калібру будучых вінтовак. Пачалі прапрацоўвацца пытанні па пошуку новага калібру (прапаноўваліся 5.45 мм, 6.5 мм і інш.), аднак з пачаткам Вялікай Айчыннай вайны ўсе працы па зброевай тэматыцы засяродзілі на больш актуальных пытаннях.

Праблема магутнасці Аналіз баявых аперацый падчас Вялікай Айчыннай вайны паказаў, што пры насычэнні армій ваюючых бакоў механізаванымі сродкамі перамяшчэння найбольш напружаныя баі для пяхоты разгортваюцца на кароткіх дыстанцыях і працякаюць хутка і вельмі імкліва. Паколькі пяхота не заўсёды можа разлічваць на падтрымку артылерыі і іншых магутных агнявых сродкаў, неабходна было забяспечыць павышэнне магутнасці агню пяхоты з дапамогай лёгкай і кампактнай зброі.

Пісталет-кулямёт дазваляў паспяхова вырашаць шэраг баявых задач, якія стаяць перад пяхотай, так як валодаў параўнальна невялікай масай і высокім паражальным дзеяннем. Аднак дальнабойнасць гэтага віду зброі не перавышала 200-300 м.

Вінтовачныя патроны захоўвалі высокую энергію кулі на далёкасцях нават звыш 2000 м. Аднак у ходзе баёў агонь са стралковай зброі на гэтай далёкасці вельмі рэдка вёўся нават з станковых кулямётаў, стала відавочным, што вінтовачныя патроны валодаюць залішняй магутнасцю.

Пытанне аб стварэнні новага патрона зноў стала актуальным. Па балістычных дадзеных, масе і габарытах такі патрон павінен быў бы заняць прамежкавае становішча паміж вінтовачным і пісталетным.

Літаратура Федосеев С. Л. Оружие современной пехоты: иллюстрированный справочник. Часть 1. / С. Л. Федосеев. — М.: ООО «Издательство Астрель»: ООО «Издательство АСТ», 2001.

Спасылкі

Современное стрелковое оружие Стрелок

7,62×39 мм