Праспект Кастрычніка — праспект у паўднёва-заходняй частцы Гомеля (Савецкі раён). Частка Быхаўскай вуліцы, у 1977 годзе перайменаваная ў адзначэнне 60-годдзя Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года. Пачынаецца ад скрыжавання Быхаўскай вуліцы з вуліцай Багдана Хмяльніцкага, канчаецца на падыходзе да Медгарадка.

Гісторыя

На месцы сучаснага праспекта Кастрычніка раней размяшчаліся: пасёлак Сонечны (раён каля скрыжавання праспекта Кастрычніка і вуліцы Карбышава) вёска Давыдаўка вёска Падгорная Таму забудова будучага праспекта была сядзібнай 1-2-павярховай. Сучасны выгляд вуліцы пачаў фармавацца ў 1960-1980-я гады.

З 1968 года пачалася інтэнсіўная забудова будучага праспекта 5-ціпавярховымі жылымі дамамі, а ў пачатку-сярэдзіне 1970-х гадоў яшчэ і 9-ціпавярховымі дамамі.

Да канца 1980-х гадоў вуліца заканчвалася ў месцы цяперашняга скрыжавання з вуліцай Студэнцкай.

У пачатку-сярэдзіне 1990-х гадоў вядзецца забудова мікрараёна № 51, і частка жылых дамоў будуецца на цотным баку праспекта Кастрычніка (паміж Студэнцкім праездам і вуліцай Косарава).

У 2007 годзе ў склад Гомеля ўключылі вёску Давыдаўку, цэнтральная вуліца якой «падоўжыла» праспект да Аб’язной дарогі.

Забудова

Дзіцячыя сады № 29, № 99 Маторарамонтны завод, Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя П. В. Сухога, Міжнародны інстытут працоўных і сацыяльных адносін Хіміка-тэхналагічны каледж Сярэдняя школа № 61 (пр-т Кастрычніка 70) Сярэдняя школа № 69 (пр-т Кастрычніка 72) аптэка № 192 (пр-т Кастрычніка 87а), 2 аддзялення і філіял аддзялення сувязі, лазня, хімчыстка, кнігарня і іншае.

Цотны бок № 50 — галоўны корпус і бібліятэка Беларускага гандлёва-эканамічнага ўніверсітэта спажывецкай кааперацыі (архітэктары В. Шаўчэнка, Л. Крукоўскі).

Перасякае вуліцы

Багдана Хмяльніцкага Быхаўскую Жукава Валгаградскую Карбышава Братоў Лізюковых Студэнцкую Студэнцкі праезд Косарава Майскую Цяністую

Перспектывы Згодна з Генеральным планам развіцця Гомеля, у перспектыве на цотным баку вуліцы, у раёне скрыжавання з вуліцай Косарава, плануюць знос сядзібнай забудовы і будаўніцтва некалькіх 9-ці павярховых дамоў, будаўніцтва першых дамоў пачалося ў 2024 годзе. Наступным этапам будзе знос індывідуальнай сядзібнай забудовы паміж інтэрнатам Кааператыўнага ўніверсітэта і вуліцай Студэнцкай, першы дом пабудаваны на пустцы ў пачатку 2020-х.

Крыніцы

Літаратура Гомель. Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелСЭ, 1991. — 527 с.

Спасылкі

Катэгорыя:Вуліцы Гомеля Катэгорыя:Праспекты Гомеля