Тучанка (Ту́чанка — С. 127.), Туча — рака ў Клецкім раёне Мінскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Нача (басейн Дняпра).
Даўжыня ракі 18 км. Плошча вадазбору 93 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,4 м/км. Пачынаецца за 1,5 км на паўночны захад ад вёскі Ліскава, вусце за 1 км на паўночны захад ад вёскі Бабкі. Вадазбор у межах Клецкай раўніны. На рацэ каля вёскі Туча плаціна і сажалка (плошча 39 га). Рэчышча каналізаванае.
Назва У XVI ст. назва засведчаная як "Туча"Писцовая книга Пинского и Клецкого княжеств, составленная Пинским старостою Станиславом Хвальчевским в 1552-1555 г. Вильна, 1884. С. 520..
На карце ХІХ ст. (Шуберта) - "Шушенка"; гэты варыянт і ў даследчыка дняпроўскай гідраніміі П. Маштакова (не згадваючы варыянту Туча)П. Л. Маштаков. Список рек днепровского бассейна. С.-Петербург, 1913. С. 144..
Літаратура
— С. 127.
Спасылкі Общая характеристика речной сети Минской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Рэкі Клецкага раёна Катэгорыя:Басейн Лані