Юліян Уладзіміравіч Брамлей (; ) — расійскі этнолаг, гісторык-славіст. Акадэмік AH СССР (1976, член-карэспандэнт 1966). Доктар гістарычных навук (1965), прафесар (1971).

Біяграфія Скончыў Маскоўскі ўніверсітэт (1950). 3 1966 года дырэктар Істытута этнаграфіі АН СССР. 3 1982 віцэ-прэзідэнт Міжнарожнага саюза антрапалагічных і этнаграфічных навук і таварыства этналогіі і фальклору Еўропы.

Асноўныя працы прысвечаны тэорыі, гісторыі этнасу, характару этнічных працэсаў у розных грамадствах, у т.л. ў Беларусі, гістарыяграфіі і тэарэтычным праблемам сучаснай этнаграфіі. 3 улікам рэалій часу акрэсліў асноўныя задачы і прынцыпы савецкай этнаграфіі.

Дзяржаўныя прэміі СССР 1981 і 1987 гадоў.

Крыніцы

Катэгорыя:Дактары гістарычных навук Катэгорыя:Этнолагі Расіі