Рама́нішчы (, ) — вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Пратасаўскага сельсавета.

Геаграфія У 30 км на паўночны ўсход ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, 173 км ад Гомеля, 17 км ад чыгуначнай станцыі Ратміравічы, размешчанай на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі Асіповічы — Жлобін. Побач аўтадарога Парычы — Акцябрскі.

На захадзе і ўсходзе мяжуе з лесам. На паўднёвы ўсход ад вёскі пачынаецца рака Трэмля.

Планіроўка складаецца з кароткай просталінейнай вуліцы, блізкай да шыротнай арыентацыі, да якой на ўсходзе далучаецца мерыдыянальная вуліца. Забудова аднабаковая, драўляная, сядзібнага тыпу.

Гісторыя Па пісьмовых крыніцах вядомая з XIX стагоддзя як вёска ў Чэрнінскай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні. Пад 1879 годам згадана ў ліку паселішчаў Чэрнінскага царкоўнага прыходу. На 1897 год у вёсцы знаходзіўся хлебазапасны магазін. У 1910 годзе ў наёмнай хаце адкрыта школа, а ў 1914 годзе для яе пабудаваны ўласны будынак.

З 20 жніўня 1924 года да 16 ліпеня 1954 года цэнтр Раманішчаўскага сельсавета Парыцкага, з 26 чэрвеня 1939 года Акцябрскага раёнаў. Да 26 ліпеня 1930 года ў складзе Бабруйскай акругі, з 20 лютага 1938 года Палескай, з 20 верасня 1944 года Бабруйскай, з 8 студзеня 1954 года Гомельскай абласцей. У 1929 годзе арганізаваны калгас «Савецкая Беларусь», працавала гамарня. Пачатковая школа ў 1930-я гады ператворана ў сямігадовую. Падчас Вялікай Айчыннай вайны у красавіку 1942 года нямецкія акупанты спалілі 30 двароў і забілі 21 жыхара. 15 жыхароў загінулі на фронце.

Насельніцтва 1897 год — 48 двароў, 335 жыхароў (паводле перапісу). 1908 год — 50 двароў, 401 жыхар. 1925 год — 75 двароў. 1940 год — 83 двары, 330 жыхароў. 1959 год — 318 жыхароў (паводле перапісу). 1997 год — 58 двароў, 121 жыхар. 2004 год — 52 двары, 100 жыхароў.

Інфраструктура У складзе сельскагаспадарчага ДП «Майсееўка» з цэнтрам у аднайменнай вёсцы жывёлагадоўчая ферма. Клуб, крама.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Пратасаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Акцябрскага раёна