Но́вы Запаве́т () — збор кніг, які ўяўляе сабой адну з дзвюх, разам са Старым Запаветам, частак Бібліі.

Гісторыя

Зыходныя тэксты Новага Запавету, якія з’явіліся ў розны час, пачынаючы з другой паловы I стагоддзя н.э., былі напісаныя на грэчаскім кайнэ, якое лічылася агульнаўжывальнай мовай усходняга Міжземнамор’я ў першыя стагоддзі н.э. Канон Новага Запавету, які паступова сфармаваўся на працягу першых стагоддзяў хрысціянства, цяпер складаецца з 27 кніг — чатырох Евангелляў, якія апісваюць жыццё і пропаведзі Ісуса Хрыста, кнігі Дзеянняў апосталаў, якая з’яўляецца працягам Евангелля паводле Лукі, дваццаці аднаго паслання апосталаў, а таксама кнігі Адкрыцця Іаана Багаслова (Апакаліпсіс).

Tэксты Евангелляў зыходна былі ананімныміHarris, Stephen L., Understanding the Bible. Palo Alto: Mayfield. 1985. і аўтарства кожнага было ўзгоднена толькі ў пачатку другога стагоддзяDonald Guthrie, New Testament Introduction (Leicester, England: Apollos, 1990), pp. 37-40. У XVIII стагоддзі рашэнне пра аўтарства ўпершыню было пастаўлена пад сумненне.

Паняцце «Новы Запавет» упершыню згадваецца ў кнізе прарока Ераміі, калі Бог у адказ на непаслушэнства Ізраіля абяцае заключыць з народам Новы Запавет:

Вось настаюць дні, кажа Гасподзь, калі Я заключу з домам Ізраіля і з домам Юды новы запавет, не такі запавет, які Я заключыў з бацькамі іхнімі ў той дзень, калі ўзяў іх за руку, каб вывесці іх з зямлі Егіпецкай; той запавет Мой яны парушылі, хоць Я заставаўся ў еднасці з імі, кажа Гасподзь. А той запавет, які Я заключу з домам Ізраілевым пасля тых дзён, кажа Гасподзь: укладу закон Мой у іхнюю нутрыну і на сэрцах іх напішу яго, і буду ім богам, а яны будуць Маім народам.

У Новым Запавеце паняцце «Новы Запавет» () упершыню сустракаецца ў Евангеллі паводле Мацвея:

А калі яны елі: Ісус, узяўшы хлеб і дабраславіўшы, паламаў і, раздаючы вучням, сказаў: прымеце, ежце: гэта Цела Маё. І ўзяўшы чару, і падзякаваўшы, падаў ім і сказаў: пеце з яе ўсе; бо гэта Кроў Мая новага запавету, за многіх праліваная дзеля дараваньня грахоў.

У апостальскіх пасланнях упершыню згадваецца Паўлам у першым і другім лістах да хрысціян Карынфу:

Бо я ад Самога Госпада прыняў тое, што і вам перадаў, што Гасподзь Ісус у тую ноч, у якую прададзены быў, узяў хлеб і, падзякаваўшы, разламаў і сказаў: «прымеце, ежце, гэта ёсць Цела Маё, за вас ламанае; гэта рабеце ў памяць пра Мяне». Гэтак сама і чару пасля вячэры, і сказаў: «гэтая чара ёсць новы запавет у Маёй Крыві; гэта рабеце, калі толькі будзеце піць, у памяць пра Мяне».

Ён даў нам здольнасць быць слугамі Новага Запавету, ня літары, а Духа, бо літара забівае, а Дух творыць жыццё.

Найбольш раннімі з тэкстаў Новага Запавету лічацца пасланні апостала Паўла, а найбольш познімі — творы Іаана Багаслова. Ірыней Ліёнскі лічыў, што Евангелле паводле Мацвея і Евангелле паводле Марка былі напісаныя ў той час, калі апосталы Пётр і Павел прапаведавалі ў Рыме (60-я гады н.э.), а Евангелле паводле Лукі трохі пазней.

Кнігі Новага Запавету Беларуская назва Грэчаская (кайнэ)назва Лацінскаяназва СкарачэннеГлядзіце таксама Скарачэнні назваў біблейскіх кніг. Пераклад Пераклад Бел. Англ. <td>Святое Дабравесце паводле Матфея <td>Евангелле паводле святога Мацвея <td>Κατὰ Ματθαῖον ἄγιον Εὐαγγέλιον <td>Evangelium secundum Matthaeum <td>Мф, Мц <td>Matt, Mt <td>Святое Дабравесце паводле Марка <td>Евангелле паводле святога Марка <td>Κατὰ Μᾶρκον ἄγιον Εὐαγγέλιον <td>Evangelium secundum Marcum <td>Мр, Мк <td>Mark, Mk <td>Святое Дабравесце паводле Лукі <td>Евангелле паводле святога Лукі <td>Κατὰ Λουκᾶν ἄγιον Εὐαγγέλιον <td>Evangelium secundum Lucam <td>Лк <td>Luke, Lk <td>Святое Дабравесце паводле Іаана <td>Евангелле паводле святога Яна <td>Κατὰ Ἰωάννην ἄγιον Εὐαγγέλιον <td>Evangelium secundum Ioannem <td>Іаан, Ян <td>John, Jn <td>Дзеянні Святых Апосталаў <td>Дзеі Апосталаў <td>Πράξεις τῶν Ἀποστόλων <td>Actus Apostolorum <td>Дзеян, Дз <td>Acts, Ac <td>Да Рымлян Пасланне святога Апостала Паўла <td>Пасланне да Рымлянаў <td>Πρὸς Ῥωμαίους <td>Epistula ad Romanos <td>Рым <td>Rom, Ro <td>Да Карынфян першае Пасланне святога Апостала Паўла <td>Першае пасланне да Карынцянаў <td>Πρὸς Κορινθίους Αʹ <td>Epistula I ad Corinthios <td>1 Кар <td>1 Cor, 1Co <td>Да Карынфян другое Пасланне святога Апостала Паўла <td>Другое пасланне да Карынцянаў <td>Πρὸς Κορινθίους Βʹ <td>Epistula II ad Corinthios <td>2 Кар <td>2 Cor, 2Co <td>Да Галатаў Пасланне святога Апостала Паўла <td>Пасланне да Галатаў <td>Πρὸς Γαλάτας <td>Epistula ad Galatas <td>Гал <td>Gal <td>Да Эфесян Пасланне святога Апостала Паўла <td>Пасланне да Эфесцаў <td>Πρὸς Ἐφεσίους <td>Epistula ad Ephesios <td>Эф <td>Eph <td>Да Філіпійцаў Пасланне святога Апостала Паўла <td>Пасланне да Філіпянаў <td>Πρὸς Φιλιππησίους <td>Epistula ad Philippenses <td>Філ, Флп <td>Phil, Php <td>Да Калосян Пасланне святога Апостала Паўла <td>Пасланне да Каласянаў <td>Πρὸς Κολοσσαεῖς <td>Epistula ad Colossenses <td>Кал <td>Col <td>Да Фесаланікійцаў (Салунян) першае Пасланне святога Апостала Паўла <td>Першае пасланне да Тэсаланікійцаў <td>Πρὸς Θεσσαλονικεῖς Αʹ <td>Epistula I ad Thessalonicenses <td>1 Фес, 1 Тэс <td>1 Thess, 1Th <td>Да Фесаланікійцаў (Салунян) другое Пасланне святога Апостала Паўла <td>Другое пасланне да Тэсаланікійцаў <td>Πρὸς Θεσσαλονικεῖς Βʹ <td>Epistula II ad Thessalonicenses <td>2 Фес, 2 Тэс <td>2 Thess, 2Th <td>Да Цімафея першае Пасланне святога Апостала Паўла <td>Першае пасланне да Цімафея <td>Πρὸς Τιμόθεον Αʹ <td>Epistula I ad Timotheum <td>1 Цім <td>1 Tim, 1Ti <td>Да Цімафея другое Пасланне святога Апостала Паўла <td>Другое пасланне да Цімафея <td>Πρὸς Τιμόθεον Βʹ <td>Epistula II ad Timotheum <td>2 Цім <td>2 Tim, 2Ti <td>Да Ціта Пасланне святога Апостала Паўла <td>Пасланне да Ціта <td>Πρὸς Τίτον <td>Epistula ad Titum <td>Ціт <td>Titus, Tit <td>Да Філімона Пасланне святога Апостала Паўла <td>Пасланне да Філімона <td>Πρὸς Φιλήμονα <td>Epistula ad Philemonem <td>Флм <td>Philem, Phm <td>Да Яўрэяў Пасланне святога Апостала Паўла <td>Пасланне да Габрэяў <td>Πρὸς Ἑβραίους <td>Epistula ad Hebraeos <td>Гбр, Гебр <td>Heb <td>Саборнае Пасланне святога Апостала Іакава <td>Пасланне святога Якуба <td>Ἐπιστολή Ἰακώβου <td>Epistula Iacobi <td>Як <td>James, Jas <td>Першае Саборнае Пасланне святога Апостала Пятра <td>Першае пасланне святога Пятра <td>Πέτρου Αʹ <td>Epistula I Petri <td>1 Пет, 1 Пт <td>1 Peter, 1Pe <td>Другое Саборнае Пасланне святога Апостала Пятра <td>Другое пасланне святога Пятра <td>Πέτρου Βʹ <td>Epistula II Petri <td>2 Пет, 2 Пт <td>2 Peter, 2Pe <td>Першае Саборнае Пасланне святога Апостала Іаана Багаслова <td>Першае пасланне святога Яна <td>Ἰωάννου Αʹ <td>Epistula I Ioannis <td>1 Ян <td>1 John, 1Jn <td>Другое Саборнае Пасланне святога Апостала Іаана Багаслова <td>Другое пасланне святога Яна <td>Ἰωάννου Βʹ <td>Epistula II Ioannis <td>2 Ян <td>2 John, 2Jn <td>Трэцяе Саборнае Пасланне святога Апостала Іаана Багаслова <td>Трэцяе пасланне святога Яна <td>Ἰωάννου Γʹ <td>Epistula III Ioannis <td>3 Ян <td>3 John, 2Jn <td>Саборнае Пасланне святога Апостала Іуды <td>Пасланне святога Юды <td>Ἐπιστολή Ἰούδα <td>Epistula Iudae <td>Іуд, Юда <td>Jude <td>Апакаліпсіс, або Адкравенне святога Апостала Іаана Багаслова <td>Апакаліпсіс святога Яна <td>Ἀποκάλυψις Ἰωάννου <td>Apocalypsis Ioannis <td>Адкр <td>Rev, Apoc, Ap

Беларускія пераклады Да пачатку XXI стагоддзя Біблію часткова перакладалі на беларускую мову каталіцкія і праваслаўныя святары, пратэстанты і свецкія перакладчыкі. У 2017 годзе, да 500-годдзя першай друкаванай кнігі на беларускай мове — Бібліі Скарыны, хрысціянскія канфесіі Беларусі прымеркавалі свае афіцыйныя выданні перакладаў на сучасную мову.

15 лістапада 2017 года Беларуская праваслаўная царква (БПЦ) прэзентавала ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі свой пераклад Новага Запавету на беларускую мову. Гэта вынік саборнай перакладчыцкай дзейнасці членаў Біблейскай камісіі БПЦ, якія пачалі гэту работу 25 гадоў таму ў супрацоўніцтве з Біблейскім таварыствам у Беларусі. Пераклад зроблены са старажытнагрэчаскага тэксту, які традыцыйна ўжываецца ў праваслаўнай царкве. У працэсе сваёй работы Біблейская камісія аналізавала і ўлічвала ранейшыя спробы перакладу Свяшчэннага Пісання на беларускую мову. Выкарыстоўваліся таксама розныя пераклады Бібліі на рускую, украінскую, польскую, англійскую і іншыя мовыblr.belta.by.

Каталіцкая царква ў Беларусі таксама пераклала Новы Запавет на сучасную беларускую мову. Новае выданне паказалі ў мінскім Чырвоным касцёле 25 лістапада 2017 года. Працавала над тэкстамі секцыя па перакладзе пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі. Каманда з дзевяці чалавек, паралельна займаючыся яшчэ іншымі тэкстамі, перакладала Біблію з 2002 года.

Тэксты і пераклады Новы Запавет на мове арыгінала Астрамірава Евангелле Апостал (Скарына) Новы Запавет у перакладзе Васіля Сёмухі Пераклад Новага Запавету, здзейснены Біблейскай Камісіяй Беларускай праваслаўнай царквы Пераклад кніг Новага Запавету, здзейснены Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі Чатыры Эванэліі і Апостальскія Дзеі ў перакладзе Вінцэнта Гадлеўскага Новы Запавет і Псальмы ў перакладзе Лукаша Дзекуць-Малея і Антона Луцкевіча Новы Запавет і вучыцельныя кнігі Старога Запавету ў перакладзе Антонія Бокуна Новы Запавет і Пяцікніжжа ў перакладзе Уладзіслава Чарняўскага Новы Запавет Госпада нашага Ісуса Хрыста і Кніга Псалмоў / пераклад з грэцкага: Э. К. Сабіла, С. А. Малахаў. — Мінск : Царква Абуджэнне, 2018. — 528 с. ISBN 978-985-6184-57-7 Новы Запавет Госпада нашага Ісуса Хрыста. Пераклад на заходнепалескую гаворку Фёдара Клімчука

Літаратура Брюс М. Мецгер. Текстология Нового Завета. Рукописная традиция, возникновение искажений и реконструкция оригинала (библиотека о. Якова Кротова) Владимиров А. Текстология Нового Завета / Апостолы. — М.: Беловодье, 2003. — С. 9-25 ISBN 5-93454-037-8 Свенцицкая И., Трофимова М. Апокрифы древних христиан (Электронная Библиотека апокрифов)

Катэгорыя:Кнігі паводле алфавіта