Перамо́га (, ) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Патапаўскага сельсавета.

Геаграфія

Размяшчэнне У 12 км на паўночны захад ад Буда-Кашалёва, 2 км ад чыгуначнай станцыі Забаб'е (на лініі Жлобін — Гомель), 60 км ад Гомеля.

Транспартная сетка Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Жлобін — Гомель. Планіроўка складаецца з двух кароткіх амаль паралельных паміж сабой вуліц. Забудова драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя Заснаваны напачатку 1920-х гадоў перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. У 1930 годзе жыхары ўступілі ў калгас. У 1959 годзе ў складзе саўгаса «Патапаўскі» (цэнтр — вёска Патапаўка).

Насельніцтва

Колькасць 2004 год — 7 гаспадарак, 12 жыхароў.

Дынаміка 1959 год — 148 жыхароў (паводле перапісу). 2004 год — 7 гаспадарак, 12 жыхароў.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя:Патапаўскі сельсавет