Мала́я Валахва́ (, ) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Малахавецкага сельсавета. Размешчана за 7 км на поўдзень ад Баранавіч, на р. Мышанка. Насельніцтва 152 жыхары, 58 гаспадарак (2005).
Гісторыя Паводле перапісу 1897 годзе ў Ястрамбельскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні, дзейнічаў хлебазапасны магазін.
З 1921 года ў складзе Польшчы, у Ястрамбельскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.
З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Навамышскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне.
У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 8 ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
Інфраструктура Працуе магазін.
Насельніцтва XIX стагоддзе: 1897 — 61 двор, 414 жыхароў. XX стагоддзе: 1909 — 94 двары, 531 жыхар. 1921 — 44 дамы, 244 жыхары. 1939 — 515 жыхароў. 1959 — 427 жыхароў. 1998 — 56 двароў, 151 жыхар. XXI стагоддзе: 2005 — 152 жыхары, 58 гаспадарак.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Малахавецкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Баранавіцкага раёна